https://bel.sputnik.by/20190126/Eysmant-praz-10-gado-asterod-Apofs-pralyatsts-zanadta-blzka-da-Zyaml-1039768431.html
Эйсмант: праз 10 гадоў астэроід Апофіс праляціць вельмі блізка да Зямлі
Эйсмант: праз 10 гадоў астэроід Апофіс праляціць вельмі блізка да Зямлі
Sputnik Беларусь
У 2029 годзе ў непасрэднай блізкасці ад Зямлі праляціць астэроід Апофіс. Якімі катаклізмамі гэта пагражае і ці варта чакаць чарговага "канца свету", разважае... 26.01.2019, Sputnik Беларусь
2019-01-26T12:48+0300
2019-01-26T12:48+0300
2019-01-26T12:48+0300
радыё
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103177/45/1031774508_26:0:1173:649_1920x0_80_0_0_e1802869af43be3da943efaa57b82776.png
Эйсмонт: через 10 лет астероид Апофис пролетит слишком близко от Земли
Sputnik Беларусь
В 2029 году в непосредственной близости от Земли пролетит астероид Апофис, какими катаклизмами это грозит и ждать ли очередного "конца света", рассуждает известный российский ученый, ведущий научный сотрудник Института космических исследований РАН Натан Эйсмонт.
Астэроід Апофіс, які ў СМІ ўжо ахрысцілі астэроідам-забойцам, у 2029 годзе пройдзе занадта блізка да нашай планеты. Па падліках навукоўцаў, траекторыя руху астэроіда будзе размешчана ў 10 разоў бліжэй да Зямлі, чым традыцыйная траекторыя руху Месяца вакол нашай планеты.І тым не менш такая блізкая адлегласць не пагражае ні самой планеце, ні яе жыхарам, адзначыў у гутарцы на радыё Sputnik вядомы расійскі навуковец, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута касмічных даследаванняў РАН Натан Эйсмант."У 2029 годзе Апофіс не трапіць у Зямлю, ён праляціць міма на бяспечнай адлегласці. Ён адзін час сапраўды здаваўся самым небяспечным нябесным аб'ектам, верагоднасць яго траплення ў Зямлю у 2036 годзе ацэньвалі вышэй, чым у два адсоткі. Гэта вельмі шмат для такога небяспечнага аб'екта , гэта смяротная небяспека", - паведаміў Эйсмант.Аднак, па словах суразмоўцы Sputnik, пакуль гэты астэроід не ўяўляе асаблівай пагрозы для нашай планеты. У спісе небяспечных астэроідаў, які ўвесь час карэктуецца навукоўцамі з улікам назіранняў, на бліжэйшыя 100 гадоў не значыцца нябесных цел, якія пагражаюць нашай планеце. Дарэчы, на дадзены момант у гэтым спісе значацца 20 тысяч астэроідаў, але гэта толькі тыя, траекторыі якіх вызначаны, расказаў навуковец.Усяго ж даследчыкам космасу вядома аб 100 тысячах астэроідаў, арбіта якіх перасякае траекторыю руху Зямлі. І астраномам яшчэ трэба вылічыць арбіты ўсіх нябесных цел, якія могуць пагражаць нашай планеце.Як паведамлялася раней, астэроід Апофіс памерам у 325 метраў быў знойдзены ў 2004 годзе. Тады разлікі навукоўцаў паказалі, што з верагоднасцю ў 2,7% Апофіс, названы ў гонар старажытнаегіпецкага бога зла і разбурэння, сутыкнецца з Зямлёй у 2029 годзе. Пазней, пералічыўшы траекторыю, навукоўцы гэтую пагрозу выключылі.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103177/45/1031774508_83:0:1116:649_1920x0_80_0_0_18eb38ca7bcfa1764f525e55a4d7a641.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце
Эйсмант: праз 10 гадоў астэроід Апофіс праляціць вельмі блізка да Зямлі
У 2029 годзе ў непасрэднай блізкасці ад Зямлі праляціць астэроід Апофіс. Якімі катаклізмамі гэта пагражае і ці варта чакаць чарговага "канца свету", разважае вядомы расійскі навуковец, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута касмічных даследаванняў РАН Натан Эйсмант.
Астэроід Апофіс, які ў СМІ ўжо ахрысцілі астэроідам-забойцам, у 2029 годзе пройдзе занадта блізка да нашай планеты. Па падліках навукоўцаў, траекторыя руху астэроіда будзе размешчана ў 10 разоў бліжэй да Зямлі, чым традыцыйная траекторыя руху Месяца вакол нашай планеты.
І тым не менш такая блізкая адлегласць не пагражае ні самой планеце, ні яе жыхарам, адзначыў у гутарцы на радыё Sputnik вядомы расійскі навуковец, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута касмічных даследаванняў РАН Натан Эйсмант.
"У 2029 годзе Апофіс не трапіць у Зямлю, ён праляціць міма на бяспечнай адлегласці. Ён адзін час сапраўды здаваўся самым небяспечным нябесным аб'ектам, верагоднасць яго траплення ў Зямлю у 2036 годзе ацэньвалі вышэй, чым у два адсоткі. Гэта вельмі шмат для такога небяспечнага аб'екта , гэта смяротная небяспека", - паведаміў Эйсмант.
Аднак, па словах суразмоўцы Sputnik, пакуль гэты астэроід не ўяўляе асаблівай пагрозы для нашай планеты. У спісе небяспечных астэроідаў, які ўвесь час карэктуецца навукоўцамі з улікам назіранняў, на бліжэйшыя 100 гадоў не значыцца нябесных цел, якія пагражаюць нашай планеце. Дарэчы, на дадзены момант у гэтым спісе значацца 20 тысяч астэроідаў, але гэта толькі тыя, траекторыі якіх вызначаны, расказаў навуковец.
Усяго ж даследчыкам космасу вядома аб 100 тысячах астэроідаў, арбіта якіх перасякае траекторыю руху Зямлі. І астраномам яшчэ трэба вылічыць арбіты ўсіх нябесных цел, якія могуць пагражаць нашай планеце.
Як паведамлялася раней, астэроід Апофіс памерам у 325 метраў быў знойдзены ў 2004 годзе. Тады разлікі навукоўцаў паказалі, што з верагоднасцю ў 2,7% Апофіс, названы ў гонар старажытнаегіпецкага бога зла і разбурэння, сутыкнецца з Зямлёй у 2029 годзе. Пазней, пералічыўшы траекторыю, навукоўцы гэтую пагрозу выключылі.