МІНСК, 26 сту - Sputnik. Расійская фігурыстка Соф'я Самадурава ўпершыню стала чэмпіёнкай Еўропы па фігурным катанні, перадае карэспандэнт Sputnik.
![Самадурава перамагла Загітаву, якая ўпала Самадурава перамагла Загітаву, якая ўпала - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103976/58/1039765888_0:0:3000:1997_600x0_80_0_0_1604f655c1725d6338767a287dfcf1cd.jpg)
Самадурава за цудоўнае выступленне ў адвольнай праграме атрымала 140,96 бала, у суме спартсменка набрала ўражлівыя 213,84.
![Самадурава перамагла Загітаву, якая ўпала Самадурава перамагла Загітаву, якая ўпала - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103976/48/1039764886_0:0:3000:1997_600x0_80_0_0_3f6b6cfd8f549f2a39e60fe7f221dbfc.jpg)
Алімпійская чэмпіёнка Аліна Загітава дапусціла некалькі памылак падчас адвольнага выступу і ў выніку заваявала срэбны медаль.
![Самадурава перамагла Загітаву, якая ўпала Самадурава перамагла Загітаву, якая ўпала - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103976/53/1039765318_0:0:3000:1997_600x0_80_0_0_ddf205457b06d36cdcf45b886d4875a5.jpg)
Загітава, якая лідзіравала пасля кароткай праграмы, не змагла чыста адкатаць свой выступ, дапусціўшы памылку, спартсменка ўпала. За свой выступ у адвольнай праграме расіянка атрымала 123,34 бала. Загітава не змагла разлічваць на золата ЧЕ, набраўшы ў суме 198,34.
![Самадурава перамагла Загітаву, якая ўпала Самадурава перамагла Загітаву, якая ўпала - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103976/51/1039765154_0:0:3000:1997_600x0_80_0_0_bd4eb463eba96c77d503b1ed836a4434.jpg)
Трэцяе месца заняла фінка Вівека Ліндфорс, якая набрала ў суме 194,40 бала. Чацвёртае месца заняла яшчэ адна расіянка Станіслава Канстанцінава (189,72).
![Самадурава перамагла Загітаву, якая ўпала Самадурава перамагла Загітаву, якая ўпала - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103976/59/1039765971_0:0:3000:1997_600x0_80_0_0_4afb925a369cb666e79a371a692e6124.jpg)
Пасля выступу Аліны Загітавай заўзятары пачалі выкідваць на лёд велізарныя чырвоныя сэрцы, а таксама неверагодна вялікага чырвонага мядзведзя, якога з пляцоўкі дзяўчынкі-валанцёры выносілі ўдваіх.
![Самадурава перамагла Загітаву, якая ўпала Самадурава перамагла Загітаву, якая ўпала - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103976/52/1039765233_0:0:3000:1997_600x0_80_0_0_11b3790f532ffd6a87dc6774dce90db1.jpg)
Атрымаўшы ацэнкі журы, Загітава моўчкі прайшла міма журналістаў, якія нават не сталі прасіць яе пракаментаваць выступ.
Нагадаем, Загітава выйгравала чэмпіянат Еўропы у 2018 годзе ў Маскве. У тым жа годзе яна заваявала золата Алімпійскіх гульняў у Пхенчхане.