Беларусь хоча прыняць Чэмпіянат свету па фігурным катанні

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкЛядовая пляцоўка на чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні ў Мінску
Лядовая пляцоўка на чэмпіянаце Еўропы па фігурным катанні ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар падкрэсліў: калі федэрацыя вырашыць прыехаць у Беларусь з сусветным першынствам, яна не пашкадуе.

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Беларусь можа прыняць Чэмпіянат свету па фігурным катанні, такую прапанову міжнароднай федэрацыі па гэтаму віду спорту зрабіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Бедарусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка лічыць фігурыстаў больш мужнымі, чым хакеістаў

Мінск на працягу мінулага тыдня прымаў Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні. У нядзелю падчас гала-канцэрта спаборніцтваў "Мінск-Арэну", асноўную пляцоўку ЧЕ, наведаў і прэзідэнт Беларусі.

"Я звяртаюся да арганізатараў, што мы можам прыняць тут Чэмпіянат свету", - заявіў Лукашэнка.

Беларускі лідар падзякаваў ад усёй душы і ад народа міжнародную федэрацыю за тое, што яна даверыла рэспубліцы ўпершыню правесці Чэмпіянат Еўропы.

"Я чуў ацэнкі - яны станоўчыя. Калі вы вырашыце прыехаць сюды з вялікім, то вы не пашкадуеце", - паабяцаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама падзякаваў суддзям - ён прызнаўся, што ўпершыню хваліць суддзяў, якія працуюць на "суб'ектыўным" відзе спорту. Паводле яго слоў, суддзі не сапсавалі Чэмпіянат. "Памылкі бываюць ва ўсіх, вы не забілі ўнутраны нерв гэтых спаборніцтваў. Гэта дорага каштуе", - падкрэсліў ён.

У канцы свайго выступу прэзідэнт звярнуўся да трэнераў і папрасіў іх прыязджаць у Беларусь на працу.

"Мы хочам так жа выступаць, на такім жа ўзроўні. Дапамажыце нам!" - папрасіў ён.

Стужка навiн
0