У нядзелю, 27 студзеня, у Мінску завяршыўся чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні - беларуская сталіца ўпершыню ў гісторыі прымала турнір. Наймацнейшыя фігурысты Старога Свету, у тым ліку чэмпіёны свету і Алімпіяды, уступілі ў барацьбу за медалі. Спартсмены спаборнічалі ў чатырох відах: мужчынскае і жаночае адзіночнае катанне, танцы на лёдзе, парнае катанне.
У жанчын сенсацыяй турніру стала расіянка Соф'я Самадурава, якая выйграла золата. Алімпійская чэмпіёнка з Расіі Аліна Загітава не змагла абараніць тытул, заваяваны ў 2018 годзе, і заняла другое месца. У мужчын золата прадказальна забраў іспанец Хаўер Фернандэс, для якога яно стала сёмым у кар'еры. Дарэчы, у Мінску фігурыст абвясціў аб сыходзе з вялікага спорту. У танцах на лёдзе і ў парным катанні золата павезлі французы Габрыэла Пападакіс / Гіём Сізэрон і Ванеса Джэймс / Морган Сіпер адпаведна.
Фінальнае шоу на "Мінск-Арэне" з удзелам пераможцаў і прызёраў ЧЕ наведаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт падзякаваў удзельнікам спаборніцтваў, суддзям і трэнерам. А арганізатараў - Міжнародны саюз канькабежцаў - Лукашэнка запрасіў правесці ў Мінску Чэмпіянат свету. "Мы даказалі, я звяртаюся да арганізатараў, што можам прыняць чэмпіянат свету тут", - сказаў ён.
Чытайце таксама:
- Беларусь хоча прыняць Чэмпіянат свету па фігурным катанні
- Тарасава: у Мінску вельмі добрая арэна