Памерзлі і хопіць: сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў бліжэйшыя дні

© Sputnik / Максим БогдановичСпартсмен на беразе Свіслачы
Спартсмен на беразе Свіслачы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Беларусь прыйдуць цёплыя паветраныя масы з Балтыйскага мора, з-за чаго тэмпература паветра стане плюсавай.

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Пахмурнае і цёплае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі з аўторка, паведамілі ў Белгідрамеце.

Маразы скавалі краіну на мінулым тыдні: месцамі слупок тэрмометра апускаўся да -20°С. Аднак ужо 29 студзеня ў Беларусь прыйдзе цёплая паветраная маса з Балтыйскага мора, удакладнілі сіноптыкі.

У аўторак чакаецца пахмурнае надвор'е. На значнай частцы краіны пройдуць снег і мокры снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Уначы тэрмометры пакажуць ад -2°С па паўднёвым захадзе да -11°С па паўночным усходзе краіны. Удзень стане цяплей: -3 ... + 3°С.

У сераду ў многіх раёнах пройдзе снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе з дажджом. Месцамі чакаюцца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Уначы тэмпература паветра складзе ад 0 да -6°С, удзень будзе ў межах -3 ... + 3°С.

У чацвер ўплыў атмасфернага фронту распаўсюдзіцца на большую частку краіны. Амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца мокры снег і дождж. У начныя гадзіны тэмпература паветра чакаецца ад -6°С па паўночным захадзе да + 1 С па паўднёвым усходзе, удзень будзе -3 ... + 3°С.

Стужка навiн
0