Відэа

Барыс Грабеншчыкоў праспяваў на адкрыцці выставы ў Мінску – відэа

Падпісацца
Лідар гурта "Акварыум" прывёз у беларускую сталіцу свае карціны, за грошы ад продажу якіх плануе запісаць новыя песні.

Рок-музыка Барыс Грабеншчыкоў упершыню прывёз у Мінск выставу карцін.

Борис Гребенщиков привез в Минск выставку Тотемы Зимогоров - Sputnik Беларусь
"Мару навучыцца маляваць аблокі": Грабеншчыкоў прывёз у Мінск свае карціны

"Татэмы Зімагораў" будзе прадстаўлена ў Нацыянальным мастацкім музеі да пачатку сакавіка.

Зімагоры, па словах БГ, - гэта людзі, якія спусціліся ўніз па сацыяльнай лесвіцы і перасягнулі рысу беднасці, але пры гэта адчуваюць сябе нядрэнна: працуюць, калі захочацца і жывуць у пячорах або на прыродзе. Музыка параўноўвае іх лад жыцця з ладам жыцця свайго гурта.

Грабеншчыкова-мастака ўжо прымалі ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Лондане і Нью-Ёрку. Карціны куплялі ва ўсіх гарадах, але водгукі прафесійных крытыкаў музыканту пачуць не давялося.

Лідар гурта "Акварыум" доўга адказваў на пытанні журналістаў і прыхільнікаў і нават праспяваў ў гонар адкрыцця. Дарэчы, выстава карцін будзе таксама суправаджацца музыкай Грабеншчыкова, але якія канкрэтна хіты пачуюць наведвальнікі, арганізатары не распавядаюць.

Глядзіце на відэа Sputnik, як сустракалі жывапіс Грабеншчыкова ў Мінску.

Стужка навiн
0