Большасць з тых, хто захварэў на грып і ВРВІ ў Беларусі – дзеці

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкЛячэнне і прафілактыка грыпу і ВРВІ ў дзяцей
Лячэнне і прафілактыка грыпу і ВРВІ ў дзяцей - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Узровень захворвання на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі ў Беларусі застаецца на нізкім узроўні.

МІНСК, 29 сту - Sputnik. Больш за дзве траціны ўсіх хворых на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ) у Беларусі - дзеці, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Праца медыкаў ў перыяд эпідэміі грыпу - Sputnik Беларусь
Грып is coming: у краінах - суседзях Беларусі прыкметна расце захворванне

Нягледзячы на пэўны рост захворвання на ВРВІ і грып у шэрагу краін, што мяжуюць з Беларуссю, уключаючы Украіну, Польшчу і Латвію, ў самой рэспубліцы эпідэміялагічная сітуацыя спакойная.

Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, узровень захворвання на ВРВІ і грып у Беларусі знаходзіцца на нізкім узроўні. Сярод тых, хто захварэў, 69,8% - дзеці.

Пры гэтым пераважаюць негрыпозныя вірусы - парагрып, адэнавірусы, рэспіраторна-сінцытыяльныя вірусы, бока- і рынавірусы. Выпадкі грыпу пакуль адзінкавыя, часцей за ўсё сустракаюцца вірусы падтыпу А.

У Еўропе высокая актыўнасць грыпу зафіксавана толькі ў Мальце і Румыніі. У Расіі захворванне таксама невысокае. У той жа час, у некаторых рэгіёнах Украіны і Польшчы адзначаная рэгіянальная актыўнасць віруса. У Латвіі захворванне таксама расце, аднак не дасягнула крытычных значэнняў. У суседняй Літве медыкі адзначаюць значны рост захворвання на грып, эпідэміі абвешчаныя ў 14 муніцыпалітэтах і шэрагу буйных гарадоў, у тым ліку - Вільні.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0