Трасу Мінск - Магілёў часова перакрыюць у сераду

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗімовая дарога ў Беларусі
Зімовая дарога ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аўтамабільны рух будзе перакрыты на 26-м кіламетры паблізу вёскі Ксаверава Мінскага раёна.

МІНСК, 29 сту - Sputnik. Участак трасы М4 Мінск - Магілёў часова перакрыюць у сераду, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Аўтамабільны рух будзе перакрыты на 26-м кіламетры паблізу вёскі Ксаверава Мінскага раёна. З 11:00 да 15:00 на гэтым участку пройдзе следчы эксперымент, падчас якога следчыя ўсталююць акалічнасці ДТЗ, якое здарылася раней.

"У названы перыяд часу будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў у абодвух напрамках", - удакладніла Беланог.

Вадзіцеляў папрасілі ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту.

Стужка навiн
0