Відэа

БАТЭ прайграў першы матч у гэтым годзе

Падпісацца
Праз два тыдні барысаўчане дома прымуць у гасцях лонданскі "Арсенал" у рамках плэй-оф Лігі Еўропы, а пакуль "жоўта-сінія" на зборы ў Турцыі, дзе яны ўжо правялі першы спарынг. Відэаагляд матча супраць паўднёвакарэйскага "Сувона" глядзіце на Sputnik.

Напярэдадні ў турэцкім Белеку барысаўскі БАТЭ правёў таварыскі паядынак супраць "Сувона" з Паўднёвай Карэі. Сустрэча завяршылася перамогай паўднёвакарэйскай каманды - 2:0. Першы гол быў забіты на 5-й хвіліне з пенальці, другі - на 45-й.

"Сённяшні спарынг гэта як адзін са сродкаў у падрыхтоўцы, яна патрэбна была такая з добрым супернікам, які нашмат лепш за нас гатовы. І на фоне гэтага ўсяго паглядзець на сябе і на людзей, які ўліліся ў каманду", - сказаў пасля гульні галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага.

Паводле яго слоў, матч быў вельмі інфарматыўным з усіх бакоў. "Яшчэ раз кажу, мы расцэньваем яго як сродак у падрыхтоўцы да сезона. Зразумела, што вынік хочаш не хочаш, але разлічваеш на станоўчы, але раз ужо так здарылася, на гэта ёсць свае прычыны", - працягнуў спецыяліст.

Бага запэўніў, што каманда правядзе працу над памылкамі і будзе рухацца далей.

Барысаўчанам трэба будзе правесці яшчэ два спарынгі на зборы ў Турцыі - супраць аўстрыйскага "Вольфсбурга" (3 лютага) і сербскай "Войводдзіны" (6 лютага).

14 лютага на "Барысаў-Арэне" "жоўта-сінія" правядуць матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы супраць лонданскага "Арсенала". Квіткі на матч паступілі ў продаж напярэдадні.

Стужка навiн
0