МІНСК, 30 сту - Sputnik. Беларускі стартап Wannaby прэзентаваў дадатак па прымерцы красовак анлайн.
У маі 2018 года стала вядома, што распрацоўшчыкі прыцягнулі інвестыцыі на "шопінг будучыні". Аб новым праекце Wannaby паведаміў Юры Мельнічак - заснавальнік праектаў Maps.me і AIMatter, набытых у 2017 годзе карпарацыяй Google.
Дадатак называецца Wanna Kicks, пакуль што ён працуе на платформе iOS і дазваляе прымерыць віртуальную пару красовак на сваю нагу. Можна абраць пару красовак са спісу 3D-мадэляў, навесці камеру на нагу - і паглядзець, як будзе выглядаць абутак на вашай назе.
Эфект захоўваецца, нават калі пакруціць нагой.
Дадатак выкарыстоўвае ў рабоце нейрасецткі, якія вызначаюць становішча нагі ў прасторы.
"Наша місія - зламаць бар'еры для анлайн-шопінгу", - прыводзіць выданне Techcrunch словы гендырэктара Сяргея Архангельскага. Ён адзначыў, што дадатак зможа зладзіць з праблемай невысокага абароту анлайн-гандлю пры вялікай колькасці зваротаў.
Але вось з камфортнасцю абутку па-ранейшаму прыйдзецца вызначацца оффлайн.