МІНСК, 30 сту - Sputnik. Вера Лапко ў пары з Веранікай Кудзярметавай абыгралі ў першым крузе дуэт амерыканкі Ракель Атава і Катарыны Срэботнік з Славеніі з лікам 7:6 (11:9), 7:6 (6:1).
Тэнісісткі выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду турніру St. Petersburg Ladies Trophy.
У наступным матчы тэнісісткам трэба будзе пазмагацца з расійска-польскім дуэтам Яны Сізікавай і Паулы Каня.
Сёння на турніры таксама будуць змагацца Вікторыя Азаранка і Лідзія Марозава. Азаранка ў пары з аўстралійкай Дар'яй Гаўрылавай будуць гуляць з расійскім дуэтам Маргарыта Гаспаран і Кацярына Макарава. А Лідзія Марозава ў пары з японкай Сюко Аояма згуляюць з сербскімі тэнісісткамі Вольгай Даніловіч і Аляксандрай Круніч.
У адзіночным разрадзе 1/8 фіналу Вікторыя Азаранка (51-ы нумар рэйтынгу WTA) сустрэнецца з другой ракеткай планеты чэшкай Петрай Квітавай.
Міжнародны тэнісны турнір сярод жанчын пад эгідай WTA стартаваў у Санкт-Пецярбургу, матчы праходзяць на "Сібур-Арэне". Прызавы фонд складзе 820 тысяч долараў. Пераможца турніру атрымае 141 тысячу.