Адзін з фаварытаў беларускага адбору на конкурс песні "Еўрабачанне" - малады спявак, які выступае пад псеўданімам Michael Soul. Беларускаму гледачу ён знаёмы пераважна дзякуючы ўдзелу ў гурце The EM на адборы 2016 года, аднак на тэрыторыі суседняй Украіны ён па-сапраўднаму знакаміты.
Так, у мінулым годзе Michael Soul выходзіў у паўфінал украінскага "Голаса". З'яўляецца ён і пастаянным удзельнікам шэрагу ўкраінскіх шоу. Выпушчаны ў мінулым годзе альбом музыканта ганараваны пахвалой ад шматлікіх крытыкаў і калегаў па цэху.
У беларускім адборы на "Еўрабачанне" Michael Soul удзельнічае з песняй "Humanize". Кампазіцыя была прадстаўленая публіцы ў чацвер - за некалькі дзён да праслухваньняў на нацыянальным адборы.