МІНСК, 31 сту - Sputnik. Беларусы ўсё больш давяраюць скрынінгавым даследаванням па дыягностыцы рака на ранніх стадыях, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Па выніках мінулага года скрынінг рака малочнай залозы прайшло на чвэрць больш жанчын ва ўзросце 50-69 гадоў, чым у 2017-м.
Усё больш мужчын ва ўзросце 50-65 гадоў праходзяць даследаванні на рак прастаты - у мінулым годзе больш за 138 тысяч.
У два разы за год вырасла колькасць людзей, якія прайшлі скрынінг калярэктальнага рака - амаль 40 тысяч чалавек. Гэты від скрынінга звязаны з найбольш складанымі даследаваннямі, таму яго пакуль нельга назваць масавым.
У Беларусі дзейнічаюць чатыры праграмы скрынінга па найбольш масавым відах рака: па калярэктальным раку, раку прастаты, раку шыйкі маткі і малочнай залозы.
Такія даследаванні дазваляюць выяўляць захворванні на 0-1-2 стадыі, калі ніякіх сімптомаў захворвання яшчэ няма. У такіх выпадках лячэнне будзе менш траўматычным і рак магчыма вылечыць цалкам.
У 2018 годзе частата выяўлення рака на ранніх стадыях склала 77,5%.