Першыя ЭКА будуць рабіць у Беларусі бясплатна

© Pixabay / GreyerbabyЦяжарная жанчына, архіўнае фота
Цяжарная жанчына, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз Міністэрства аховы здароўя працуе над нарматыўнымі актамі для правядзення першага ЭКА на бюджэтнай аснове.

МІНСК, 31 сту - Sputnik. Зэканомленыя пры правядзенні дзяржзакупак бюджэтныя сродкі плануецца накіраваць на бясплатныя ЭКА, заявіў на калегіі Міністэрства аховы здароўя кіраўнік ведамства Валерый Малашка.

ЭКА ў Беларусі сёння бясплатна не праводзіцца, аднак для пацыентак магчыма атрыманне льготнай крэдытнай лініі. Зрэшты, неўзабаве гэта плануецца змяніць.

"Са згоды ўрада мы паскорым падрыхтоўку нарматыўных актаў для правядзення першага ЭКА на бюджэтнай аснове. Карысць відавочная - больш за тысячу нараджэнняў у год! Плануецца выкарыстоўваць эканомію бюджэтных сродкаў, атрыманую пры правядзенні дзяржзакупак", - заявіў міністр аховы здароўя.

Для павышэння даступнасці і эфектыўнасці ў працу плануюць прыцягнуць і камерцыйныя медыцынскія цэнтры.

Паводле статыстыкі, кожная шостая пара не можа зачаць дзіця натуральным шляхам. Для многіх правядзенне ЭКА становіцца адзіным выхадам з сітуацыі.

Цікава, што нядаўна беларусы запусцілі анлайн-петыцыю з заклікам зрабіць працэдуру для грамадзян рэспублікі бясплатнай.

Стужка навiн
0