МІНСК, 1 лют - Sputnik. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі на пятніцу, 1 лютага, у сувязі з моцнымі туманамі, паведамілі ў чацвер у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Адліга ў рэспубліку прыйшла на гэтым тыдні: пасля досыць моцных маразоў дзённая тэмпература паветра паднялася вышэй за нуль. У Гідрамеце прагназуюць, што такое надвор'е ў краіне пратрымаецца як мінімум да аўторка, 5 лютага.
"Чакаюцца туманы пры бачнасці 100-500 метраў, якія захаваюцца ў начныя і ранішнія гадзіны ў пятніцу 1 лютага", - сказалі ў цэнтры.
Там таксама паведамілі, што ў сувязі з моцнымі туманамі ў краіне аб'яўлены перадапошні (аранжавы) узровень небяспекі.
Па дадзеных Гідрамета, першы дзень лютага будзе не па-зімоваму цёплым: уначы тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад -4 да + 2°С, удзень - каля + 3°С.