Беларускі варатар ахвяраваў грошы на пошукі Эміліяна Салы

© REUTERS / STEPHANE MAHEПартрэт Эміліяна Салы перад матчам чэмпіянату Францыі
Партрэт Эміліяна Салы перад матчам чэмпіянату Францыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нягледзячы на афіцыйнае завяршэнне пошукавай аперацыі, родныя і блізкія не губляюць надзеі і арганізавалі спецыяльны фонд.

МІНСК, 1 лют - Sputnik. Беларускі галкіпер французскага футбольнага клуба "Нансі" Сяргей Чэрнік ахвяраваў 1750 еўра на працяг пошукаў аргентынскага футбаліста Эміліяна Салы, які бясследна знік у выніку авіякатастрофы, паведамляе "Прэсбол".

Прыватны самалёт з Салай на борце знік з радараў 21 студзеня па шляху з французскага Нанта ў валійскі Кардыф, дзе аргентынец заключыў кантракт з мясцовым клубам. 24 студзеня пошукі форварда і пілота спыніліся, але ў сераду стала вядома, што былі знойдзеныя падушкі ад сядзенняў, як мяркуецца, самалёта, на якім ляцеў Сала.

Родныя і блізкія Салы праз краудфандынгавую платформу GoFundMe арганізавалі фонд у падтрымку пошукаў футбаліста. Цяпер ужо сабрана больш за 400 тысяч еўра. Свой ўнёсак зрабіў беларускі варатар Сяргей Чэрнік - ён ахвяраваў 1750 еўра.

Сала раней выступаў за "Нант", але зімой "Кардыф Сіці" за 20 мільёнаў еўра купіў гульца. Тэрмін кантракту быў разлічаны на 3,5 года.

Стужка навiн
0