Відэа

Брытанскі дуэт апублікаваў заяўку да беларускага адбору на "Еўрабачанне"

Падпісацца
Брытанскі дуэт Daz Sampson & Nona апублікаваў прома-заяўку да нацыянальнага адбору Беларусі на міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне". Глядзіце на відэа, хто прэтэндуе на права прадстаўляць рэспубліку на шоу.
Брытанцы размясцілі відэа на YouTube у чацвер, 31 студзеня. Зрэшты, каментатары разышліся ў меркаваннях: адны кажуць, што дуэт стане пераможцам нацадбору, іншыя - што гэты ролік, хутчэй за ўсё, жарт.
Daz Sampson & Nona ужо выступалі на Еўрабачанні - яны прадстаўлялі Вялікабрытанію ў конкурсе 2006 года, тады дуэт у фінале заняў 19-е месца.
Пераможца адбору на "Еўрабачанне" вызначыцца да 8 сакавіка: яго выберуць публічным галасаваннем члены прафесійнага журы ў рамках спецыяльнага гала-канцэрта.
Глядзіце таксама:
  • Адзін з фаварытаў беларускага адбору на "Еўрабачанне" прадставіў сваю песню
  • Палёты і Лукашэнка: крэатыўны ролік да нацадбору на "Еўрабачанне" – відэа
Стужка навiн
0