Прэзідэнт распавёў пра тое, хто павінен ісці ў магістратуру

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкСтудэнты сдаюць экзамен
Студэнты сдаюць экзамен - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт упэўнены: пасля бакалаўрыяту спецыяліст павінен быць гатовы да працы, а набіраць магістрантаў толькі дзеля колькасці рабочых гадзін і заробкаў педагогаў нельга.

МІНСК, 1 лют - Sputnik. Толькі самыя здольныя і жадаючыя далей атрымліваць адукацыю павінны ісці ў магістратуру, такое меркаванне на нарадзе па развіцці сістэмы адукацыі выказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Студэнты - Sputnik Беларусь
Як у ВНУ Беларусі хочуць змяніць выкладанне гуманітарных прадметаў?

Беларускі лідар у рамках нарады па развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі надаў увагу і сістэме вышэйшай адукацыі. Так, ён даручыў вызначыцца з неабходнай колькасцю навучэнцаў у ВНУ. У той жа час гэта даручэнне не распаўсюджваецца на экспарт адукацыйных паслуг.

"Сістэма беларускай адукацыі вельмі запатрабаваная. Па-мойму, 108 краін навучаюцца ў Беларусі, каля 25 тысяч чалавек. Гэта выдатна. А нам трэба столькі выпусціць з ВНУ студэнтаў, колькі трэба для нашай эканомікі і жыцця", - даручыў ён.

Спыніўся беларускі лідар таксама і на асаблівасцях навучання ў бакалаўрыяце (першая ступень вышэйшай адукацыі) і магістратуры (другая ступень). Прэзідэнт мяркуе, што з ВНУ студэнт павінен выходзіць падрыхтаваным спецыялістам, а не кімсьці з "першапачатковымі ведамі і навыкамі".

"Я катэгарычна забараняю падобным чынам будаваць сістэму адукацыі. У нас ёсць нармальная сістэма адукацыі: чалавек скончыў ВНУ, атрымаў вышэйшую адукацыю - ідзі і працуй. Я не супраць магістратуры, але туды павінны ісці самыя здольныя і жадаючыя далей атрымліваць адукацыю, займацца навукай і выкладаннем. І ў нас такая традыцыя з савецкіх часоў, а можа, яшчэ і дасавецкага. І гэта добра. Як ідуць справы тут? Я даручаў праверыць. Ці выканана маё даручэнне?" - спытаў Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў: калі справа ў заробках педагогаў (у залежнасці ад гадзін налічваюцца заробкі - Sputnik), то неабходна проста павялічыць ім даходы. Ён мяркуе, што, хай будзе менш гадзін і ставак, але грошы будуць тыя ж ці нават больш.

"Але выкладчык не павінен увесь час хадзіць за студэнтамі. Палову працоўнага дня ён павінен выкладаць, а палову - займацца самаадукацыяй. У адваротным выпадку, які ён выкладчык", - адзначыў Лукашэнка.

Стужка навiн
0