Рэкордная колькасць артыстаў жадае прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні"

© Photo : EBUЕўрабачанне
Еўрабачанне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У досыць кароткія тэрміны на адрас Белтэлерадыёкампаніі паступіла 113 заявак з 15 краін свету.

МІНСК, 1 лют - Sputnik. Рэкордная колькасць заявак на ўдзел у нацыянальным адборы на "Еўрабачанне" ад Беларусі паступіла на адрас Белтэлерадыёкампаніі, паведамілі Sputnik у прэс-службе медыяхолдынга.

Беларусь выбірае свайго прадстаўніка на конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" шляхам адкрытага адбору. На адпраўку ў медыяхолдынг заявак з песнямі адводзілася менш за дзесяць дзён, аднак артыстаў гэта не спалохала.

Брытанскі дуэт апублікаваў заяўку да беларускага адбору на Еўрабачанне - Sputnik Беларусь
Відэа
Брытанскі дуэт апублікаваў заяўку да беларускага адбору на "Еўрабачанне"

"C 22 студзеня па 31 студзеня 2019 года ў адрас медыяхолдынга паступілі 113 заявак з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Румыніі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Вялікабрытаніі, Швецыі, ЗША, Канады, Латвіі, Ізраіля і Нігерыі", - паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Такая колькасць заявак - рэкордная за апошнія сем гадоў правядзення адбораў.

Зрэшты, не факт, што менавіта столькі выканаўцаў і гуртоў будуць удзельнічаць у праслухоўваннях чацвёртага лютага: цяпер арганізатары правяраюць заяўкі на прадмет адпаведнасці ўмовам палажэння аб конкурсе.

"У спісе прэтэндэнтаў ёсць і пачаткоўцы, і ўдзельнікі адбораў на дарослае і дзіцячае "Еўрабачанне" мінулых гадоў: Зена, Анжаліка Пушнова, Michael Soul, Alen Hit, Наталля Кудрына, Дыяна Громава, групы Aura, "PROвокация" і Napoli", - адзначылі ў медыяхолдынгу.

Імёны фіналістаў адбору будуць вызначаныя ў панядзелак шляхам галасавання фокус-групы пасля праслухоўванняў. Мяркуецца, што фіналістаў будзе дзесяць, аднак іх колькасць можа быць зменена па прапанове фокус-групы.

Пераможцы адбору вызначаць падчас фінальнага гала-канцэрта, па інфармацыі Sputnik, ён адбудзецца 1 сакавіка. Вызначаць, хто паедзе на "Еўрабачанне" ад Беларусі, будуць члены прафесійнага журы публічным галасаваннем.

"Еўрабачанне-2019" пройдзе 14-18 мая ў Тэль-Авіве. За перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі 42 краін свету.

Стужка навiн
0