МІНСК, 1 лют - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/2 фіналу турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Санкт-Пецярбургу, паведамляе Sputnik.
Чвэрцьфінальны паядынак St. Petersburg Ladies Trophy супраць расіянкі Кацярыны Аляксандравай адбыўся 1 лютага. Сустрэча завяршылася перамогай беларускі - 6:3, 6:4.
У другім сэце пры ліку 3:4 Сабаленка ўзяла паўзу для размовы з трэнерам Дзмітрыем Турсуновым. Настаўнік паказаў на недахопы ў гульні тэнісісткі, адзначыўшы, што тая мяняе ракеткі, нібы ў іх уся праблема.
"Ніякага чараўніцтва тут не будзе, калі сама не выйдзеш і не пачнеш гуляць", - сказаў Турсунаў.
Пасля гульні Сабаленка сказала, што больш змагалася сама з сабой, чым з Аляксандравай. "Хацела быць больш сфакусаванай і не выпадаць з матчу, але атрымалася ўсё наадварот", - удакладніла Сабаленка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5".
Яна выказала надзею, што ў 1/2 фіналу зможа дадаць у гульні. "Прыкладу максімум намаганняў", - сказала Сабаленка.
У паўфінале беларуска будзе сустрэцца з пераможцай пары Анастасія Паўлючэнкава (Расія) - Кікі Бертэнс (Нідэрланды).