Сабаленка распавяла, як ёй трэба гуляць супраць Аляксандравай

© REUTERS / ADNAN ABIDIБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ужо сёння беларуская тэнісістка згуляе за пуцёўку ў паўфінал St. Petersburg Ladies Trophy.

МІНСК, 1 лют - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка сказала, што ёй трэба больш упэўнена гуляць на сваёй падачы ў гульні супраць расіянкі Кацярыны Аляксандравай.

Напярэдадні беларуска, адолеўшы бельгійку Элісан Ван Эйтванк, выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Санкт-Пецярбургу. Наступнай саперніцай будзе прадстаўніца Расіі Кацярына Аляксандрава.

"Я не гатовая зараз сказаць, у чым мне трэба дадаць у наступным матчы. Напэўна, быць крыху больш сканцэнтраванай, паменш выпадаць з матча і на сваёй падачы больш упэўнена гуляць", - сказала Сабаленка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5" адразу пасля перамогі на бельгійскай тэнісісткай.

У чацвер таксама сталі вядомыя і астатнія чвэрцьфінальныя пары St. Petersburg Ladies Trophy. Так, за выхад у паўфінал чэшка Петра Квітава пазмагаецца з харваткай Донай Векіч, яшчэ адну пуцёўку ў 1/2 разыграюць расіянкі Дар'я Касаткіна і Вера Званарова, а расіянка Анастасія Паўлючэнкава згуляе з пераможцам пары Ісалін Бонавенцюр (Бельгія) - Кікі Бертэнс (Нідэрланды).

Стужка навiн
0