МІНСК, 2 лют - Sputnik. Беларуская спартсменка Марына Зуева заваявала бронзавы медаль на дыстанцыі 3 тысячы кіламетраў на этапе Кубка свету па канькабежным спорце.
Спаборніцтвы праходзяць у нарвежскім Хамары.
Беларуска справілася з дыстанцыяй за 4 хвіліны 3,8 секунды. Перамогу святкавала чэшка Марціна Саблікава (4 хвіліны 2,17 секунды). Для спартсменкі гэтая перамога стала 48-й на этапах Кубка свету за кар'еру.
Срэбную ўзнагароду заваявала расіянка Наталля Вароніна (4 хвіліны 3,76 секунды).
Яшчэ адна прадстаўніца зборнай Расіі Алена Сахракова стала восьмай (4.08,548), Яўгена Лаленкова - 11-й (4.10,3).
Спаборніцтвы ў Нарвегіі працягнуцца 3 лютага. На лядовую дарожку выйдуць беларусы Ігнат Галавацюк, Арцём Чабан, Віталь Міхайлаў і Ганна Ніфонтава.