https://bel.sputnik.by/20190202/Gramntsy-abo-svyata-Akhvyaravannya-Pana-gstoryya--tradytsy-1039520701.html
Грамніцы, або свята Ахвяравання Пана: гісторыя і традыцыі
Грамніцы, або свята Ахвяравання Пана: гісторыя і традыцыі
Sputnik Беларусь
Іншая назва гэтага свята – Стрэчанне, таму што Збаўца ўпершыню сустракаецца са сваім народам. 02.02.2019, Sputnik Беларусь
2019-02-02T09:00+0300
2019-02-02T09:00+0300
2019-01-10T15:07+0300
рэлігія
грамніцы
каталікі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103290/02/1032900238_0:262:5184:3193_1920x0_80_0_0_4860f5504d9ac5917ade3587ed98d461.jpg
Каталікі адзначаюць свята Ахвяравання Пана 2 лютага. У літургіі ў гэты дзень успамінаецца прынясенне Дзіцятка Ісуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету. Іншая назва свята - свята Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцы. Такая назва паходзіць ад традыцыі запальваць свечкі, якія асвячаюць ў гэты дзень, падчас навальніц, і маліцца, каб Маці Божая выратавала ад буйства стыхіі.Грамнічныя свечкі рыхтавалі загадзя, збіралі воск і рабілі іх у апошнюю перад святам суботу. Памер грамнічнай свечкі значна большы, чым звычайнай царкоўнай. Пасля асвячэння свечку тушылі пераварочваннем кнота ўніз і хавалі за пазуху.Пасля вяртання дадому свечку даставалі і запальвалі і хрысцілі ёю ўсіх, хто жыве ў доме. Пасля свечку хавалі за бажніцу або ў куфар.Грамнічнымі свечкамі такама карысталіся ў вясельных і пахавальных абрадах, запальвалі іх на буйныя святы - Дзяды, Каляды, Вадохрышча, Вялікдзень, Купалле.Яшчэ адна назва гэтага царкоўнага свята – Стрэчанне, таму што ў дзень, калі Марыя і Іосіф прынеслі дзіця ў храм, Збаўца ўпершыню сустрэўся са сваім народам. У Евангеллі сказана, што першымі людзьмі, якія сустрэлі Ісуса і пазналі ў маленькім дзіцяці Збаўцу, былі прарок Сімяон і старая ўдава Ганна.Менавіта Сімяон распавёў Марыі пра Яе ролю ў адкупляльнай справе Хрыста, і сказаў, што "меч пройдзе праз Яе душу". У той час, калі Маці божая стаяла каля крыжа, яна падзяліла пакуты Ісуса за збаўленне свету.У свята Ахвяравання Пана ва ўсіх касцёлах Беларусі праходзяць святочныя набажэнствы. На пачатку святой Імшы праходзяць працэсіі са свечкамі і спяваецца песня Сімяона.
https://bel.sputnik.by/20190106/Try-Karal-gstoryya-svyata-1039416264.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103290/02/1032900238_0:98:5184:3357_1920x0_80_0_0_4225014b50e0061c8cedf60e61da2ee7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэлігія, грамніцы, каталікі
рэлігія, грамніцы, каталікі
Грамніцы, або свята Ахвяравання Пана: гісторыя і традыцыі
Іншая назва гэтага свята – Стрэчанне, таму што Збаўца ўпершыню сустракаецца са сваім народам.
Каталікі адзначаюць свята Ахвяравання Пана 2 лютага. У літургіі ў гэты дзень успамінаецца прынясенне Дзіцятка Ісуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету. Іншая назва свята - свята Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцы. Такая назва паходзіць ад традыцыі запальваць свечкі, якія асвячаюць ў гэты дзень, падчас навальніц, і маліцца, каб Маці Божая выратавала ад буйства стыхіі.
Грамнічныя свечкі рыхтавалі загадзя, збіралі воск і рабілі іх у апошнюю перад святам суботу. Памер грамнічнай свечкі значна большы, чым звычайнай царкоўнай. Пасля асвячэння свечку тушылі пераварочваннем кнота ўніз і хавалі за пазуху.
Пасля вяртання дадому свечку даставалі і запальвалі і хрысцілі ёю ўсіх, хто жыве ў доме. Пасля свечку хавалі за бажніцу або ў куфар.
Грамнічнымі свечкамі такама карысталіся ў вясельных і пахавальных абрадах, запальвалі іх на буйныя святы - Дзяды, Каляды, Вадохрышча, Вялікдзень, Купалле.
Яшчэ адна назва гэтага царкоўнага свята – Стрэчанне, таму што ў дзень, калі Марыя і Іосіф прынеслі дзіця ў храм, Збаўца ўпершыню сустрэўся са сваім народам. У Евангеллі сказана, што першымі людзьмі, якія сустрэлі Ісуса і пазналі ў маленькім дзіцяці Збаўцу, былі прарок Сімяон і старая ўдава Ганна.Менавіта Сімяон распавёў Марыі пра Яе ролю ў адкупляльнай справе Хрыста, і сказаў, што "меч пройдзе праз Яе душу". У той час, калі Маці божая стаяла каля крыжа, яна падзяліла пакуты Ісуса за збаўленне свету.
У свята Ахвяравання Пана ва ўсіх касцёлах Беларусі праходзяць святочныя набажэнствы. На пачатку святой Імшы праходзяць працэсіі са свечкамі і спяваецца песня Сімяона.