Праграма складаецца з двух аддзяленняў, у кожным з якіх арганізатары падрыхтавалі захапляльнае шоу з разнастайнасцю жанраў. І куды ж без дрэсіраваных жывёл, уключаючы мядзведзя, які кіруе ружовай "Нівай".
У нумарах удзельнічаюць не толькі беларускія артысты, але і замежныя цыркачы.
Упершыню Мінск убачыў свой "стацыянарны" цырк 16 лістапада 1884 года. Ён называўся "Цырк братоў Нікіціных" і ўмяшчаў 800 чалавек. Будынак быў разбомблены на трэці дзень Вялікай Айчыннай вайны.
Новы цырк расчыніў свае дзверы 11 лютага 1959 года, гэтая дата і лічыцца днём нараджэння Белдзяржцырка.