Сабаленка прайграла ў паўфінале тэніснага турніру ў Санкт-Пецярбургу

© REUTERS / ADNAN ABIDIБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У першым паўфінальным матчы беларуская тэнісістка саступіла галандцы Кікі Бертэнс.

МІНСК, 2 лют - Sputnik. Арына Сабаленка (10-ы нумар WTA) не змагла выйсці ў фінал турніру ў Санкт-Пецярбургу, яна саступіла ў паўфінале галандцы Кікі Бертэнс (8 у рэйтынгу WTA) у дзвюх партыях - 6:7, 2:6.

Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 40 хвілін.

Старт на турніры ў Санкт-Пецярбургу стаў для Сабаленка ўдалым, яна абыграла бельгійскую тэнісістку Элісан ван Эйтванк, а затым аказалася мацнейшай за расіянку Кацярыну Аляксандраву. Але сённяшні матч пазбавіў беларуску надзеі на перамогу ў турніры WTA ў Санкт-Пецярбургу.

3 лютага, Кікі Бертэнс згуляе з пераможцай другога паўфінальнага матчу паміж расіянкай Верай Званаровай (97) і харваткай Донай Векіч (30).

Арына Сабаленка цяпер будзе рыхтавацца да чвэрцьфінальнага матчу Кубка Федэрацыі з камандай Германіі, які пройдзе 9-10 лютага ў Браўншвейгу.

Стужка навiн
0