https://bel.sputnik.by/20190203/Z-dazhdzham-ale-da--7S-pragnoz-nadvorya--Belarus-na-nyadzelyu-3-lyutaga-1039879156.html
З дажджамі, але да + 7°С: прагноз надвор'я ў Беларусі на нядзелю 3 лютага
З дажджамі, але да + 7°С: прагноз надвор'я ў Беларусі на нядзелю 3 лютага
Sputnik Беларусь
Па папярэдніх прагнозах, на працоўным тыдні ў Беларусі пахаладае: у панядзелак удзень у Мінску будзе + 2°С, а ў чацвер паветра не прагрэецца мацней, чым да... 03.02.2019, Sputnik Беларусь
2019-02-03T09:00+0300
2019-02-03T09:00+0300
2019-02-02T15:14+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102643/93/1026439353_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_1bf25faf927cc5a4332bd77067b6b343.jpg
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102643/93/1026439353_209:0:2872:1997_1920x0_80_0_0_2360c1d388958552fcf7c249cd1641fb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, прырода, навіны , рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, беларусь
у беларусі, прырода, навіны , рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, беларусь
З дажджамі, але да + 7°С: прагноз надвор'я ў Беларусі на нядзелю 3 лютага
Па папярэдніх прагнозах, на працоўным тыдні ў Беларусі пахаладае: у панядзелак удзень у Мінску будзе + 2°С, а ў чацвер паветра не прагрэецца мацней, чым да -5°С.
МІНСК, 3 лют - Sputnik. Цёплае і сырое надвор'е захаваецца ў Беларусі ў нядзелю, пра гэта сведчаць звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Як паведамілі ў Белгідрамеце, у нядзелю на надвор'е працягнуць аказваць уплыў атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы міжземнаморскага паходжання, так што будзе цёпла і мокра.
"3 лютага часам дождж. Месцамі туман, уначы на дарогах галалёдзіца", - растлумачылі спецыялісты.
Вецер у нядзелю будзе умераным, а тэмпература яшчэ трохі паднімецца ў параўнанні з мінулымі суткамі: уначы пахаладае да -1 .. + 4°С, а ўдзень паветра прагрэецца да 0 .. + 7°С.
Паводле папярэдніх дадзеных на Gismeteo.by, на працоўным тыдні ў Беларусі пахаладае: так, у Мінску ў панядзелак удзень будзе + 2°С, а ўжо да чацвярга паказчык апусціцца да адзнакі -5°С.