МІНСК, 4 лют - Sputnik. Спектакль "Вій. Дакудрама" Чэрнігаўскага абласнога акадэмічнага музычна-драматычнага тэатра ўпершыню пакажуць у Беларусі 17 лютага, паведамілі арганізатары.
Адзін з найвыдатнейшых тэатраў Украіны прадставіць сваю пастаноўку на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў. Аўтары праекта абяцаюць наведвальнікам камічна-філасофскі настрой, упэўненную акцёрскую гульню і дасціпныя дыялогі.
Рэжысёр Андрэй Бакіраў пакінуў фабулу гогалеўскай, а падрабязнасці і абставіны наблізіў да сучасных рэалій. Падзеі адбываюцца на Палтаўшчыне, куды два французкія студэнты адпраўляюцца да сваёй сяброўкі з сацыяльнай сеткі Фэйсбук.
Андрэй Бакіраў кажа, што гэты спектакль пра пакаянне. З аднаго боку яго мэтай было адлюстраванне гістарычнай спадчыны, а з другога - наданне гледачу надзеі на магчымасць пераадолення існуючых праблем.
Чытайце таксама:
- "Рэвізор" па-беларуску: у Купалаўскім прадставілі новае прачытанне Гогаля
- Оскар з мінусам, ці Што будзе, калі перавесці МакДонаха на беларускую
- Чаму спектакль "С училища" дае важкую аплявуху беларусам?