Самсонаў саступіў Аўчарову ў фінале Кубка Еўропы па настольным тэнісе

© Sputnik / Владимир НестеровичУладзімір Самсонаў падчас матчу з Дзмітрыем Аўчаровым
Уладзімір Самсонаў падчас матчу з Дзмітрыем Аўчаровым - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларус быў у кроку ад перамогі, але ў вырашальным сэце ў суперніка атрымалася выйграць чатыры ачкі запар і перамагчы.

МІНСК, 4 лют - Sputnik. Беларускі спартсмен Уладзімір Самсонаў прайграў фінальны матч Кубка Еўропы топ-16, які праходзіў у Швейцарыі.

У фінале беларус сустракаўся з прадстаўніком Германіі Дзмітрыем Аўчаровым. Самсонаў саступіў саперніку з лікам 3:4 (11:6, 8:11, 3:11, 16:14, 11: 6, 7:11, 10:12). У сёмым вырашальным сэце беларус быў у кроку ад перамогі - 10:8, аднак супернік змог выйграць чатыры ачкі запар і перамагчы.

Нагадаем, у 1/8 фіналу Самсонаў перайграў грэка Панаётыса Г'ёніса з лікам 4:1, у чвэрцьфінале з аналагічным вынікам абышоў спартсмена з Румыніі Авідыу Іанэску. У паўфінальным матчы беларус аказаўся мацнейшым за аўстрыйца Даніэля Хабесона.

Уладзімір Самсонаў чатыры разы атрымліваў перамогу ў гэтых прэстыжных спаборніцтвах: у 1998, 1999, 2001 і 2007 гадах, а ў мінулым годзе заняў чацвёртую пазіцыю.

Стужка навiн
0