Зена: заяўку на адбор "Еўрабачання" вырашылі падаць у апошні момант

© Photo : Facebook / Зина КуприяновичСпявачка Зена (Зіна Купрыяновіч)
Спявачка Зена (Зіна Купрыяновіч) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах артысткі, яе зусім не хвалююць чуткі пра тое, што на адборы "усё куплена".

МІНСК, 4 лют - Sputnik. Спявачка Зена (Зіна Купрыяновіч) вырашыла падаць заяўку на адбор на "Еўрабачанне" ў апошні момант, пра гэта сама артыстка распавяла Sputnik.

Чарга ў холе Белтэлерадыёкампаніі на праслухоўванне на Нацыянальны адбор - Sputnik Беларусь
Стала вядома, хто вызначыць фіналістаў адбору на "Еўрабачанне"

Праслухоўванні ў рамках нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019" праходзяць у панядзелак у Белтэлерадыёкампаніі. Усяго на адрас медыяхолдынга было адпраўлена 113 заявак, у тым ліку і ад маладой спявачкі Зіны Купрыяновіч (Зена), якая працуе з прадзюсарам Віктарам Дробышам.

"Заяўку мы вырашылі падаць літаральна за некалькі дзён да заканчэння адбору. Так мы думалі яшчэ вельмі даўно. Разважалі на гэтую тэму - і вось, як бачыце, я тут", - распавяла Купрыяновіч Sputnik.

На пытанне аб тым, ці не бянтэжыць яе магчымае з'яўленне чутак з-за імя прадзюсара (нагадаем, удзел Дробыша з Ivan'ом у "Еўрабачанні-2016" быў ўспрыняты хутчэй негатыўна), спявачка адказала адмоўна. "Мяне гэта не хвалюе", - прызналася яна.

Кампазіцыя, з якой Зена хоча паехаць на "Еўрабачанне" ад Беларусі, пакуль не прэзентаваная публіцы.

"Песні яшчэ нідзе няма", - адзначыла яна і дадала, што выкананне на праслухоўваннях стане прэм'ерай песні.

Стужка навiн
0