Сталі вядомыя фіналісты нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне"

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗена выступіла на праслухоўваннях упэўнена
Зена выступіла на праслухоўваннях упэўнена - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць члены прафесійнага журы - без уліку меркавання тэлегледачоў.

МІНСК, 5 лют - Sputnik. Сталі вядомыя фіналісты нацыянальнага адбору на конкурс песні "Еўрабачанне-2019" ад Беларусі, іх імёны абвясцілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Праслухоўванні ў рамках нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" прайшлі ў панядзелак у Белтэлерадыёкампаніі. Па выніках першага этапу спецыяльная фокус-група сфармавала спіс з дзесяці фіналістаў конкурсу.

За права паехаць на "Еўрабачанне-2019" ад Беларусі будуць змагацца наступныя выканаўцы і гурты:

  • Michael Soul (Humanize)
  • Ева Коган (Run)
  • Зена (Like it)
  • Алёна Гарбачова (Can we dream)
  • КейСі (No Love Lost)
  • Эмануэль Імагбе (Champion)
  • Sebastian Roos (Never Getting Close)
  • NAPOLI (Let it go)
  • Aura (Чаравала)
  • PROвакацыя (Running Away From The Sun)

Нагадаем, заяўкі на ўдзел у адборы падало больш за сотню выканаўцаў і гуртоў. Членам фокус-групы спатрэбілася больш за пяць гадзін, каб паслухаць усіх. Ужо да канца дня праслухоўванняў на YouTube-канале адбору вылучыліся фаварыты конкурсу: больш за ўсё праглядаў набралі выступы Зены (Зіны Купрыяновіч) і Michael Soul. Вы таксама можаце праслухаць усе песні ўдзельнікаў адбору на "Еўрабачанне" ад Беларусі і прагаласаваць за сваіх фаварытаў.

Пераможцы нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" вызначаць у рамках гала-канцэрта 1 сакавіка. Канчатковае рашэнне прыме прафесійнае журы - яго члены будуць галасаваць публічна адразу пасля выступлення артыстаў. Меркаванне тэлегледачоў на адборы ў гэтым годзе не ўлічваецца.

Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе ў Тэль-Авіве з 14 па 18 мая. За перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі 42 краін.

Стужка навiн
0