МІНСК, 5 лют - Sputnik. Парадак выступленняў фіналістаў нацыянальнага адбору на конкурс песні "Еўрабачанне-2019" ад Беларусі вызначаны па выніках лёсавання ўдзельнікаў шоу, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Імёны фіналістаў нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" Белтэлерадыёкампанія абвясціла напярэдадні - праз некалькі гадзін пасля праслухоўвання ўсіх прэтэндэнтаў. Ужо ў аўторак у медыяхолдынгу прайшло лёсаванне артыстаў - стала вядома, хто пад якім нумарам выйдзе ў фінале шоу:
- Michael Soul
- Зена
- Ева Коган
- Эмануэль Імагбе
- Sebastian Roos
- Ганна Гарбачова
- PROвакацыя
- Аўра
- NAPOLI
- КейСі
Таксама вы можаце паслухаць песні ўсіх удзельнікаў фіналу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" і прагаласаваць за сваіх фаварытаў.
Пераможцы нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" вызначаць члены прафесійнага журы шляхам публічнага галасавання. Што цікава, у гэтым годзе арганізатары адбору вырашылі не ўлічваць меркаванне тэлегледачоў, аднак галасаванне журы зрабілі больш празрыстым.
Конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе з 14 па 18 мая ў Тэль-Авіве. Удзельнічаць у шоу будуць прадстаўнікі 42 краін свету.