https://bel.sputnik.by/20190206/Asabstyya-rechy-Vaslya-Bykava-z-zachynenaga-muzeya--Grodne-peradal-kalegam-1039924293.html
Асабістыя рэчы Васіля Быкава з зачыненага музея ў Гродне перадалі калегам
Асабістыя рэчы Васіля Быкава з зачыненага музея ў Гродне перадалі калегам
Sputnik Беларусь
Цяпер дакументы, кнігі і вопратка будуць захоўвацца ў музеі Максіма Багдановіча – адным в падраздзяленняў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. 06.02.2019, Sputnik Беларусь
2019-02-06T11:54+0300
2019-02-06T11:54+0300
2023-07-06T19:16+0300
у беларусі
спадчына
культура
навіны
васіль быкаў
гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102334/79/1023347974_0:0:2023:1139_1920x0_80_0_0_885c901de121b5964dc14609362e9b20.jpg
МІНСК, 6 лют - Sputnik. Асабістыя рэчы беларускага пісьменніка Васіля Быкава з зачыненага музея, які існаваў пры грамадскім аб’яднанні ветэранаў вайны, працы і ўзброеных сіл, будуць захоўвацца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі.Як паведамляецца на сайце ўстановы, зараз навуковыя супрацоўнікі афармляюць дакументы на перадачу прадметаў – некалькі асадак, нож для паперы, кававарка, дарожная сумка, дыпламат, пішучая машынка, а таксама некаторая вопратка, у тым ліку, кіцель, гальштук, кашнэ і іншыя.Акрамя таго, фонды музея папоўняцца арыгінальнымі фотаздымкамі народнага пісьменніка, на якіх Васіль Быкаў каля Нёмана, на Замкавай гары, на вуліцах горада, дзе ён пражыў 25 гадоў.Калекцыя Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея таксама папоўніцца выданнямі твораў Васіля Быкава і іх перакладамі на розныя мовы свету з аўтографамі самаго Быкава і вядомых беларускіх і замежных аўтараў.Сярод дакументаў – візітоўкі, лісты, тэлеграмы і віншавальныя паштоўкі. Адзін з найкаштоўнейшых набыткаў - аркушы рукапісу аповесці "Сотнікаў" з праўкамі Васіля Быкава. Усе прадметы ў свой час былі перададзены грамадскаму музею Васіля Быкава ад родных і знаёмых народнага пісьменніка.Як пісалі СМІ, грамадскі музей пры аб'яднанні ветэранаў вайны, працы і ўзброеных сіл быў зачынены з-за адсутнасці спонсараў і фінансавання.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102334/79/1023347974_0:0:2023:1517_1920x0_80_0_0_702edccc0bf97e0df696cc0e1c1fff49.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, спадчына, культура, навіны , васіль быкаў, гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
у беларусі, спадчына, культура, навіны , васіль быкаў, гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Асабістыя рэчы Васіля Быкава з зачыненага музея ў Гродне перадалі калегам
11:54 06.02.2019 (абноўлена: 19:16 06.07.2023) Цяпер дакументы, кнігі і вопратка будуць захоўвацца ў музеі Максіма Багдановіча – адным в падраздзяленняў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.
МІНСК, 6 лют - Sputnik. Асабістыя рэчы беларускага пісьменніка Васіля Быкава з зачыненага музея, які існаваў пры грамадскім аб’яднанні ветэранаў вайны, працы і ўзброеных сіл, будуць захоўвацца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі.
Як паведамляецца на сайце ўстановы, зараз навуковыя супрацоўнікі афармляюць дакументы на перадачу прадметаў – некалькі асадак, нож для паперы, кававарка, дарожная сумка, дыпламат, пішучая машынка, а таксама некаторая вопратка, у тым ліку, кіцель, гальштук, кашнэ і іншыя.
Акрамя таго, фонды музея папоўняцца арыгінальнымі фотаздымкамі народнага пісьменніка, на якіх Васіль Быкаў каля Нёмана, на Замкавай гары, на вуліцах горада, дзе ён пражыў 25 гадоў.
Калекцыя Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея таксама папоўніцца выданнямі твораў Васіля Быкава і іх перакладамі на розныя мовы свету з аўтографамі самаго Быкава і вядомых беларускіх і замежных аўтараў.
Сярод дакументаў – візітоўкі, лісты, тэлеграмы і віншавальныя паштоўкі. Адзін з найкаштоўнейшых набыткаў - аркушы рукапісу аповесці "Сотнікаў" з праўкамі Васіля Быкава. Усе прадметы ў свой час былі перададзены грамадскаму музею Васіля Быкава ад родных і знаёмых народнага пісьменніка.
Як пісалі СМІ, грамадскі музей пры аб'яднанні ветэранаў вайны, працы і ўзброеных сіл быў зачынены з-за адсутнасці спонсараў і фінансавання.