Цырымонія ўручэння "Оскара" адбудзецца без вядучага

© AFP 2021 / ANDREW CABALLERO-REYNOLDSПрызы Оскара, архіўнае фота
Прызы Оскара, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Аб'яўляць пераможцаў у розных намінацыях будуць зоркі кінематографа першай велічыні, а само шоу будзе скарочана да трох гадзін.

МІНСК, 6 лют - Sputnik. Цырымонія ўручэння прэстыжнай кінапрэміі "Оскар" сёлета пройдзе без вядучага, паведамляе CBS News са спасылкай на кіраўніка ABC Entertainment Кэры Берк. У апошні раз прэмія абыходзілася без шоумена 30 гадоў таму.

Прызы Оскара - статуэткі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Букмекеры назвалі фаварытаў прэміі "Оскар-2019"

Аб'яўляць пераможцаў у розных намінацыях будуць зоркі кінематографа першай велічыні. Адмова ад вядучага дазволіць скараціць цырымонію да трох гадзін.

Першапачаткова чакалася, што вядучым "Оскара" будзе акцёр і комік Кевін Харт, аднак на яго абрынуўся шквал крытыкі з-за яго непрыемных выказванняў у адрас людзей з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй, у выніку ён адмовіўся весці цырымонію.

Сярод зорак, якія будуць аб'яўляць пераможцаў і ўручаць ім статуэткі, - Вупі Голдберг, Джэніфер Лопес, Ціна Фэй, Дэніэл Крэйг, Крыс Эванс, Бры Ларсан, Шарліз Тэрон і іншыя.

Арганізатары разлічваюць, што гэта павысіць рэйтынгі. Па дадзеных Associated Press, у мінулым годзе трансляцыю ўручэння прэміі "Оскар" паглядзела рэкордна нізкая колькасць гледачоў (26,5 мільёнаў, што на 20% менш, чым у 2017-м).

У гэтым годзе цырымонія ўручэння ўзнагарод Амерыканскай кінаакадэміі адбудзецца 24 лютага ў Лос-Анджэлесе.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі