Чорна-белае фота беларускі называецца "Маленькі падарунак (Кветкі для Юліі)".
Праца беларускага мастака ў фінале будзе спаборнічаць за прэмію з 11 фатографамі з дзевяці краін, у тым ліку Расіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Польшчы, Ірана, Канады і Італіі. Пераможцу арганізатары прэміі абвесцяць 26 лютага.
Sony World Photography Awards - адзін з самых вядомых конкурсаў фатаграфіі ў свеце. Удзел у ім бясплатнае, а працы прымаюць ў фатографаў, якім споўнілася 12 гадоў.
Фінал конкурсу праходзіць у Лондане, лепшыя фота выбірае каманда экспертаў. Агульны прызавы фонд Sony World Photography Awards складае 30 тысяч долараў.

Аляксей Холад, Расія. "Дым і рух".

Крысці Лі Роджарс, ЗША. "Гармонія".

Юлія Каламійцава, Беларусь. "Маленькі падарунак (Кветкі для Юліі)".

Eng Chung Tong, Малайзія. "Сінэргія чалавецтва".

N. A. Vague, Германія. "#Real #me #ad". Аўтар даследуе, дзе грань паміж рэкламным фота і фота з сацыяльных сетак.

Сэндзі Літл, Канада. "Круг сілы". Фатаграфія зроблена на фестывалі Eagle Watch.

Фабіян Рухці, Швейцарыя. "Гэй, ты" з серыі фотаздымкаў аўтара пра Тайланд.

Марцін Странка, Чэхія. "Летуценнікі і воіны".

Крыстафэр Мэдэн. Вялікабрытанія. "Я бачу святло".

Ілля Бугаеў, Малдова. "Малады пастух".

Trung Pham Huy, В'етнам. "Кветка мора".

Хасан Торабі, Іран. "Культура".

Юкіхіта Яно, Японія. "Лес рэзаніруючых лямпаў". Святло лямпаў на выставе ў Токіа рэагуе на рух чалавека.

Томэк Казлоўскі, Польшча. "Пераможца на скачках Надом".

Марка Зафігнані, Італія. "Сустрэча з кітовай акулай". Здымак зроблены ў Заходнім Папуа.

Kelly Ts, Грэцыя. Без назвы.

Алег Кугаеў, Расія. "Рака Саржематы".

Арцём Мікрукоў, Расія. "Бацька і сын".

Нікалас Боер, Францыя. "Жанчына ў вясельнай сукенцы".

Аляксандр Уласюк, Казахстан. "Шпацыр на веласіпедзе".

Lifeng Chen, Кітай. "Чырвоная рака веры".