Беларуская фрыстайлістка Раманоўская атрымала золата ЧС

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларуска Аляксандра Раманоўская
Беларуска Аляксандра Раманоўская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней спартсменка двойчы перамагала на сусветных юніёрскіх першынствах.

МІНСК, 7 лют - Sputnik. Беларуска Аляксандра Раманоўская заваявала залаты медаль на чэмпіянаце свету ў лыжнай акрабатыцы, які праходзіць у ЗША.

Спартсменка набрала ў фінале 113,18 бала. На другім месцы - прадстаўніца Расіі Любоў Нікіціна з вынікам 89,88 балаў. Такую ж колькасць балаў і ў кітаянкі Ксю Ментао, аднак яна атрымала трэцяе месца, саступіўшы расіянцы па дадатковых паказчыках.

За дзень да гэтага ў кваліфікацыі індывідуальных спаборніцтваў Раманоўская паказала 6-ы вынік.

"Золата" стала першым медалём беларускі на чэмпіянатах свету. Раней яна двойчы станавілася пераможцай сусветных юніёрскіх першынстваў.

Сусветнае першынство па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы ў гэтыя дні праходзіць у амерыканскім Дыр-Вэлі. У фінале чэмпіянату Беларусь прадстаўляюць два спартсмены - Антон Кушнір і Аляксандра Раманоўская.

Яшчэ два беларускія спартсмены - Дзмітрый Мазуркевіч і Максім Гусцік - не змаглі прабіцца ў фінал, заняўшы ў кваліфікацыі 16-е і 20-е месца адпаведна. Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2018 года Ганна Гуськова прапусціла чэмпіянат з-за траўмы.

Стужка навiн
0