Чарговы распродаж "Белавія": у якія гарады можна паляцець за 10 еўра

© Sputnik / Виктор ТолочкоСамалёт кампаніі Белавія
Самалёт кампаніі Белавія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Набыць квіткі па эксперыментальным тарыфах авіякампаніі можна з дзевяці гадзін раніцы да паўночы ў чацвер.

МІНСК, 7 лют - Sputnik. Авіякампанія "Белавія" абнавіла спіс гарадоў, куды можна набыць квіткі па эксперыментальных тарыфах, адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце перавозчыка.

Нацыянальны аэрапорт Мінск - Sputnik Беларусь
Транзітныя пасажыры "Белавія" змогуць скарыстацца стоповерам

На гэты раз у спісе акцыйных напрамкаў апынуліся Казань, Кішынёў, Рым і Франкфурт. У гэтыя гарады з Мінска можна будзе паляцець за дзесяць еўра, білеты ў абодва бакі будуць каштаваць 20 еўра плюс таксы і зборы. Набыць іх можна з 9:00 да 23:59 па мінскім часе толькі ў чацвер, 7 лютага.

Квіткі па эксперыментальных тарыфах разлічаны на падарожжа ў перыяд з 8 лютага па 7 сакавіка. Набыць іх можна толькі на афіцыйным сайце авіякампаніі.

Трэба памятаць, што ў выпадку куплі акцыйных квіткоў змяняць час і даты вылету забаронена. Акрамя таго, колькасць такіх квіткоў абмежавана. Ёсць і іншыя нюансы, у прыватнасці, выкарыстоўваць квіток трэба строга ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў квітку.

"Пры невыкарыстаннi квітка на адным з участкаў месца анулююцца па ўсім далейшаму маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках маршруту. У гэтым выпадку выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца", - растлумачылі ў авіякампаніі.

Эксперыментальныя зніжаныя тарыфы на пералёты авіякампанія "Белавія" запусціла другога лістапада мінулага года. Кожны чацвер авіяперавозчык прапануе пасажырам квіткі ў розныя гарады па зніжаным кошце. Раней за дзесяць еўра можна было паляцець у Парыж, Хельсінкі, Санкт-Пецярбург, Рыгу, Астану, Прагу і іншыя гарады.

Стужка навiн
0