МІНСК, 7 лют - Sputnik. Сербскі абаронца Нікола Васілевіч пакінуў футбольны клуб БАТЭ па пагадненні бакоў, паведамілі ў прэс-службе барысаўчан.
"Каманду "жоўта-сініх" пакінуў Нікола Васілевіч, кантракт з якім спынены па пагадненні бакоў", - распавялі ў БАТЭ.
28-гадовы абаронца прыйшоў у БАТЭ на пачатку мінулага года. Аднак з-за частых траўмаў футбаліст правёў усяго сем матчаў: пяць у чэмпіянаце краіны, два - у Кубку.
"Дзякуем Ніколу Васілевічу за час, праведзены ў нашым клубе, і жадаем поспехаў у далейшай кар'еры!" - сказалі ў БАТЭ.
Напярэдадні ў СМІ з'явілася інфармацыя аб пераходзе ў "Црвену Звезду" заўбека БАТЭ Мірка Іваніча.
Барысаўчане прадалі сербскага паўабаронцу за 1,3 мільёна еўра. Аднак афіцыйнай заявы з боку БАТЭ пакуль не было.
У снежні ў "Црвену Звезду" з БАТЭ перабраўся яшчэ адзін сербскі легіянер Неманья Мілуновіч.
Сёння барысаўчане вярнуліся з Турцыі, дзе яны праводзілі трэніровачны, у рамках якога каманда згуляла тры таварыскія матчы, перамогшы толькі ў адным.
Праз тыдзень, 14 лютага, БАТЭ на сваім полі прыме лонданскі "Арсенал" у рамках 1/16 фіналу Лігі Еўропы УЕФА.