Грыгор'еў: ніводная краіна не можа дазволіць пісьменніку жыць з літаратуры

© Sputnik / Максим БогдановичНамеснік кіраўніка Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях Уладзімір Грыгор'еў
Намеснік кіраўніка Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях Уладзімір Грыгор'еў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Намеснік кіраўніка Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях пабываў на Мінскай кніжнай выставе і пагутарыў з карэспандэнтам Sputnik пра літаратуру і пісьменніцкія заробкі.

Ніводная краіна ў свеце не можа дазволіць пісьменніку пражыць літаратурнай працай на даходы ад публікацыі кніг, перакананы намеснік кіраўніка Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях Расіі Уладзімір Грыгор'еў.

Карлюкевич: более 70% книжного рынка Беларуси – книги из России - Sputnik Беларусь
Відэа
Карлюкевіч: больш за 70% кніжнага рынку Беларусі - выданні з Расіі

"Нават у ЗША, Англіі, Германіі, Францыі - камерцыйна прасунутых краінах - хіба што першая дзясятка аўтараў можа жыць з літаратуры. Астатнія маюць даходы з iншых сфер - хтосьці ідзе ў ВНУ, хтосьці ў рэкламны бізнес, хтосьці прадае свой талент для напісання загалоўкаў у газеты", - сказаў Грыгор'еў у гутарцы з карэспандэнтам Sputnik.

Ён нагадаў, што літаратура зараджалася ў Англіі як індустрыя, увайсці ў якую мог дазволіць сабе толькі заможны чалавек.

"Гэта ўжо амерыканская тэндэнцыя канца XIX стагоддзя - камерцыялізацыя літаратуры. На даходы ад кніг нармальны пісьменнік не выжывае, для гэтага існуюць гранты, фонды і розныя сістэмы падтрымкі таленавітых аўтараў", - растлумачыў ён.

Пра тое, дзе лепш быць перакладзеным беларускаму аўтару, і пра тое, чаму кампаніі Amazon ужо няпроста будзе прыйсці на расійскі рынак, Грыгор'еў распавёў карэспандэнту Sputnik.

Беларускі пісьменнік у рускім выдавецтве

Грыгор'еў усіх рускамоўных літаратараў адносіць да катэгорыі рускіх пісьменнікаў.

"Гэта літаратуразнаўчая спрэчка. Людзі, якія пішуць на рускай мове і з'яўляюцца грамадзянамі ЗША, Канады, Аўстраліі ці Ізраіля, - рускія пісьменнікі? Я сыходжу з таго, што гэта рускія пісьменнікі. Таму ўсе вядучыя літаратурныя прэміі Расіі прымаюць на конкурс работы, якія напісаны на рускай мове незалежна ад грамадзянства аўтара. Добры прыклад - дырэктар выдавецтва "Час" наогул беларус. Узаімапранікненне культур відавочнае", - перакананы Грыгор'еў.

Яго самога ўразіла, што ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі знаходзіцца каля 700 чалавек. Гэта сведчыць аб інтэнсіўным літаратурным працэсе, лічыць Грыгор'еў.

© Sputnik / Максим БогдановичAmazon няпроста будзе на расійскім рынку, лічыць Грыгор"еў
Грыгор'еў: ніводная краіна не можа дазволіць пісьменніку жыць з літаратуры - Sputnik Беларусь
Amazon няпроста будзе на расійскім рынку, лічыць Грыгор"еў

У тым, што многія беларускія аўтары імкнуцца быць перакладзенымі на замежныя мовы і выдадзенымі за мяжой, ён не бачыць нічога дзіўнага. Усім падабаецца быць заўважаным у іншых краінах - гэта тычыцца і журналістаў, і пісьменнікаў. Цяпер шматлікія рускамоўныя аўтары імкнуцца перавесці свае кнігі на англійскую мову - гэта павялічвае верагоднасць таго, што кніга убудуецца ў сусветны кнігавыдавецкі працэс.

"У Савецкім Саюзе ў літаратуру траплялі праз рускую мову, гэтак жа, як у сучасным свеце ўсё пісьменнікі хочуць быць перакладзенымі на англійскую. І ганарары лепш было атрымліваць у рускамоўнай прасторы. У той час можна было разлічваць на 300 мільёнаў рускамоўных чытачоў - гэты рынак быў больш, чым нямецкі. ён менш, чым арабскі, але там і чытаюць менш", - перакананы ён.

Чаму Amazon было б складана

На постсавецкай прасторы пакуль не ўстаў на ногі інстытут прасоўвання кнігавыдаўніцтва на замежныя рынкі, лічыць Грыгор'еў.

Дырэктар выдавецтва Час Барыс Пастэрнак - Sputnik Беларусь
Пастэрнак аб кнігавыдаўніцтве: праз дваццаць гадоў сталі менш памыляцца

"Няма такой якасці агентаў, якія могуць раскруціць пісьменнікаў ва ўсім свеце. Яны ўсё роўна карыстаюцца наяўнай інфраструктурай на Захадзе", - кажа кнігавыдавец.

Затое расійскія выдавецтвы стварылі нямала якасных сэрвісаў па распаўсюджванні электроннай кнігі. Грыгор'еў лічыць, што зараз і такой кампаніі, як "Амазон", будзе цяжка прыйсці на гэты рынак і прыйдзецца купляць які-небудзь нацыянальны праект.

"А быць выдадзеным у лічбе настолькі ж прэстыжна, як на паперы?" - запытаўся карэспандэнт Sputnik.

"Прэстыжна мець як мага больш чытачоў. А якім чынам чытач атрымлівае кнігу, не так і важна", - перакананы Грыгор'еў.

Стужка навiн
0