Памёр народны артыст РСФСР Сяргей Юрскі

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкАкцёр і рэжысёр Сяргей Юрскі падчас збору трупы Тэатра імя Массавета
Акцёр і рэжысёр Сяргей Юрскі падчас збору трупы Тэатра імя Массавета - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напрыканцы снежня артыст быў шпіталізаваны, аднак дырэктар тэатра запэўніла, што ён проста лёг на планавае абследаванне.

МІНСК, 8 лют - Sputnik. Народны артыст РСФСР Сяргей Юрскі памёр у Маскве на 84-м годзе жыцця, паведаміла ў пятніцу прэс-служба тэатра Массавета.

Вядомы савецкі і расійскі акцёр памёр раніцай у пятніцу.

"Сяргей Юр'евіч Юрскі памёр сёння рана раніцай", - інфармуе прэс-служба тэатра.

Напрыканцы снежня Юрскі быў шпіталізаваны, некаторыя крыніцы паведамлялі, што акцёр знаходзіўся ў цяжкім стане, аднак дырэктар тэатра Массавета Валянціна Панфілава ўдакладніла, што Юрскі знаходзіцца на прафілактычным абследаванні.

Сяргей Юрскі нарадзіўся 16 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу ў сям'і мастацкага кіраўніка цырка і музычнага педагога, аднак, перш чым выбраць акцёрскую кар'еру, ён тры гады адвучыўся на юрфаку. Масавую папулярнасць яму прынеслі ролі ў фільмах "Рэспубліка ШКІД", "Залатое цяля", "Месца сустрэчы змяніць нельга", "Каханне і галубы".

Стужка навiн
0