Цыбульскі: пакуль мы не можам абысціся без запрошаных спартсменаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпаборніцтвы "Снежны снайпер"
Спаборніцтвы Снежны снайпер - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У мінулым годзе склад беларускай каманды папоўнілі адразу некалькі біятланістаў з Расіі, зараз яны выступаюць за нашу нацыянальную зборную.

МІНСК, 8 лют - Sputnik. Беларускі біятлон перажывае такі перыяд, калі не можа абысціся без натуралізаваных спартсменаў, заявіў старшыня Беларускай федэрацыі біятлону Адрыян Цыбульскі.

Французскі біятланіст Мартэн Фуркад - Sputnik Беларусь
Фуркад можа прыехаць у Раўбічы на Чэмпіянат Еўропы

У мінулым годзе склад беларускай каманды папоўнілі адразу некалькі біятланістаў з Расіі. Зараз спартсмены выступаюць за нацыянальную зборную, у прыватнасці Алена і Ірына Кручынкіны.

"Мы кажам пра гэта ўжо вельмі доўга і шмат. Нават няёмка пра гэта гаварыць. Гэта наша не мара, але мы імкнемся да гэтага, каб не запрашаць спартсменаў. Сваімі закрывацца. Пакуль мы трапілі ў такі момант, што не можам без гэтага абыйсціся. Я думаю, мы яго перажывем, а для гэтага трэба працаваць", - сказаў Цыбульскі у інтэрв'ю Sputnik, адказваючы на пытанне, калі БФБ адмовіцца ад натуралізацыі расійскіх біятланістаў.

Па словах суразмоўцы агенцтва, БФБ працуе над пошукам і выхаваннем сваіх спартсменаў напружана. "Калісьці гэта павінна прынесці вынік", - сказаў ён.

Пад ляжачы камень вада не цячэ

Па выніках леташняга "Снежнага снайпера" чатыры юныя біятланіста патрапілі у спецыялізаваныя школы. Цыбульскі падкрэсліў, што гэта вельмі цікавыя рабяты.

Арганізатар Снежнага снайпера: у нас усё, як у прафесійным біятлоне - Sputnik Беларусь
Відэа
Арганізатар "Снежнага снайпера": у нас усё, як у прафесійным біятлоне

"Той жа Уладзіслаў Гаўдзіс. Ён перамагае і на нашых спаборніцтвах, і на прафесійных.", - сказаў Цыбульскі.

"Калі кожны год па чатыры, па тры, па два будуць прыходзіць з гэтага кірунку, з Кубка федэрацыі, гэтага будзе больш чым дастаткова. А самае галоўнае, што гэта ўсё адбываецца. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Калі б нічога не было, то і браць не было б адкуль", - працягваў суразмоўца Sputnik.

"Снежны снайпер", па словах кіраўніка БФБ, - гэта частка сістэмы адбору і пошуку таленавітых біятланістаў па ўсёй краіне.

"У выніку нам усё роўна, адкуль прыйдуць дзеці. Нам галоўнае не страціць спартсмена і падвесці яго да Алімпійскіх гульняў", - сказаў на заканчэнне Цыбульскі.

Стужка навiн
0