Аляксандр Лукашэнка выбіў на біятлоннай лыжні "5 з 5"

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандр Лукашэнка на біятлоннай лыжні
Аляксандр Лукашэнка на біятлоннай лыжні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у "Мінскай лыжні", у яго камандзе таксама сын Мікалай і біятланістка Дар'я Домрачава.

МІНСК, 9 лют - Sputnik. Беларускі лідар удала пераадолеў дыстанцыю на біятлоннай эстафетнай гонцы і трапна адстраляўся на агнявым рубяжы, перадае карэспандэнт Sputnik.

Яму перадаў эстафету яго малодшы сын Мікалай, які таксама сёння прымае ўдзел у біятлоннай гонцы "Мінская лыжня - 2019".

© Sputnik / Виктор ТолочкоДар"я Домрачава перадала эстафету Мікалаю Лукашэнку
Аляксандр Лукашэнка выбіў на біятлоннай лыжні 5 з 5 - Sputnik Беларусь
Дар"я Домрачава перадала эстафету Мікалаю Лукашэнку

Мікалай Лукашэнка дапусціў толькі адзін промах на агнявым рубяжы, але потым выправіў сітуацыю за кошт хуткасці.

Трыбуны воклічамі віталі кіраўніка дзяржавы і яго сына на лыжні.

Пасля ўдалага фінішу кіраўнік дзяржавы абняўся з удзельнікамі каманды: з сынам, Дар'яй Домрачавай, Святланай Канашэнка і пазіраваў з імі перад фота і відэакамерамі.

Стужка навiн
0