Бацька гомельскага блюзу Аляксандр Цыганок стаў героем фотапраекта "Punktum"

© Sputnik / Мария АмелинаВядомы музыка і педагог Аляксандр Цыганок
Вядомы музыка і педагог Аляксандр Цыганок - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядомы музыкант і педагог на фотаздымках Марыі Амелінай такі, якім яго ведаюць толькі блізкія людзі.
ГОМЕЛЬ, 11 лют - Sputnik. Аляксандр Цыганок выхаваў і выпусціў у вялікае жыццё дзясяткі музыкаў, а ў 54 сам упершыню стаў бацькам. Гэтае адкрыцце стала асновай фотагісторыі пазаштатнага фотакора Sputnik Марыі Амелінай.
Тры месяцы з маладымі аўтарамі з рэгіёнаў працавалі вядомыя фотажурналісты Сяргей Балай і Павел Волкаў, што ў выніку вылілася ў фотапраект "Punktum". Гэта гісторыі пра людзей, іх жыцці, каханне, пачуцці, барацьбу, штодзённасць і пошук сябе.
У ліку лепшых дзесяці работ - фотагісторыя пра гомельскага музыку і выкладчыка Аляксандра Цыганка. У Марыі атрымалася немагчымае: патрапіць на рэпетыцыі, куды пабочным асобам уваход забаронены, і правесці выхадныя ў кампаніі з Цыганковым-бацькам, які вазіў на санках свайго васьмігадовага Мішку.
© Sputnik / Мария АмелинаНягледзячы на гарачую любоў да блюзу, Цыганок выхаваў цэлы россып зорак, якія працуюць у розных жанрах, сярод яго вучняў - лідар "Gods Tower" Саша Уракаў
Несмотря на горячую любовь к блюзу, Цыганок воспитал целую россыпь звезд, работающих в разных жанрах, среди его учеников – лидер Gods Tower Саша Ураков - Sputnik Беларусь
Нягледзячы на гарачую любоў да блюзу, Цыганок выхаваў цэлы россып зорак, якія працуюць у розных жанрах, сярод яго вучняў - лідар "Gods Tower" Саша Уракаў
"Куратары нам пастаянна паўтаралі - размаўляйце са сваімі героямі, калі трэба, дакранайцеся да іх, глядзіце адзін аднаму ў вочы. Я прывыкла назіраць за людзьмі збоку, таму для мяне такі фармат здымкі аказаўся складаным. Але гэта, безумоўна, вельмі цікавы вопыт", - падзялілася ўражаннямі Марыя Амеліна.
© Sputnik / Мария АмелинаАляксандр Цыганок аб блюзе: "Тое, пра што спяваюць на берагах Місісіпі, збольшага падобна да таго, пра што спяваецца ў беларускіх прыпеўках"
Александр Цыганок о блюзе: То, о чем поют на берегах Миссисипи, отчасти сродни тому, о чем поется в белорусских частушках - Sputnik Беларусь
Аляксандр Цыганок аб блюзе: "Тое, пра што спяваюць на берагах Місісіпі, збольшага падобна да таго, пра што спяваецца ў беларускіх прыпеўках"
Арганізатары праекта салідарныя з Раланам Бартам, які ў сваім знакамітым эсэ "Camera lucida" выказаў думку аб тым, што лепшае ў фатаграфіі - гэта punktum (кропка). Тое непрыкметнае, што чапляе раз і назаўжды. Адчуванне, якое ўзнікае пры першым поглядзе на фотаздымак і потым не адпускае, прымушаючы вяртацца ў думках да ўбачанага зноў і зноў.
У 54 гады Цыганок упершыню стаў бацькам: "Я стараюся быць добрым бацькам. Гэта складаней, чым быць добрым музыкам"
В 54 года Цыганок впервые стал отцом: Я стараюсь быть хорошим отцом. Это сложнее, чем быть хорошим музыкантом - Sputnik Беларусь
У 54 гады Цыганок упершыню стаў бацькам: "Я стараюся быць добрым бацькам. Гэта складаней, чым быць добрым музыкам"
Наколькі гэта атрымалася ў нашай калегі і іншых удзельнікаў праекта, можна ацаніць у бліжэйшы аўторак, 12 лютага, у Літаратурным музеі Пятруся Броўкі. На адкрыцці выставы можна пагутарыць з куратарамі курсу і аўтарамі фотагісторый, даведацца пра іх ўражанні.
Выстава адкрыецца ў 18:30, уваход вольны.
Чытайце таксама:
Конкурс фотажурналістыкі імя Сценіна абвясціў журы 2019 года
Ткачова: праца фатографаў-фрылансераў у Беларусі не надта наладжана
Гапон: не спяваю, не танцую, прыйшлося фатаграфаваць
Стужка навiн
0