Домрачава заклікала не расслабляцца і рыхтавацца да Мінскай лыжні-2020

© Sputnik / Виктор ТолочкоДар'я Домрачава перадала эстафету Мікалаю Лукашэнку
Дар'я Домрачава перадала эстафету Мікалаю Лукашэнку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Экс-біятланістка ўпэўненая, што ўзровень спаборніцтваў будзе толькі расці, а ўдзельнікаў стане больш.

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава заклікала каманды рыхтавацца да "Мінскай лыжні-2020", паведамляе Sputnik.

Дар'я Домрачава на Мінскай лыжні - Sputnik Беларусь
Домрачава аб "Снежным снайперы": многія імёны ўжо трэба ўзяць пад увагу

9 лютага ў Вяснянцы адбылася "Мінская лыжня". Упершыню ў праграме спаборніцтваў былі біятлонныя спаборніцтвы - змяшаная эстафета. Перамогу святкавала каманда прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, за якую таксама беглі яго малодшы сын Мікалай, Дар'я Домрачава і Святлана Канашэнка.

"Насычаныя выхадныя выдаліся! Упэўнена, эмоцый ўсім удзельнікам хопіць яшчэ на некалькі тыдняў наперад! "Мінская лыжня" атрымала новае жыццё - у новым біятлонным фармаце, упэўненая, удзельнікаў будзе станавіцца ўсё больш, а ўзровень будзе толькі расці. Так што не расслабляемся, а пачынаем рыхтаваць каманды да новага сезона", - напісала Домрачава ў Instagram.

Экс-біятланістка асобна падзякавала сваёй камандзе "за зладжанасць працы, падтрымку, адвагу і прыклад".

"Асабісты прыклад - самы лепшы прыклад!" - дадала Домрачава.

Акрамя "Мінскай лыжні" Домрачава на мінулых выхадных пабывала на яшчэ адным біятлонным свяце - фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Снежны снайпер". Былая біятланістка ўзнагародзіла пераможцаў спаборніцтваў і запрасіла іх на "Гонку легенд", якая пройдзе 18 лютага.

Стужка навiн
0