МІНСК, 11 лют - Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка захавала дзявяты радок у рэйтынгу WTA, паведамляецца на сайце арганізацыі.
Сёння WTA апублікаваў абноўлены рэйтынг. У топ-10 без змен:
- (1). Наомі Осака (Японія) - 70302.
- (2). Петра Квітава (Чэхія) - 59203.
- (3). Сымона Халеп (Румынія) - 55824.
- (4). Слоан Стывенс (ЗША) - 53075.
- (5). Караліна Плішкава (Чэхія) - 51006.
- (6). Анжаліка Кербер (Германія) - 49657.
- (7). Эліна Світоліна (Украіна) - 49408.
- (8). Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 48459.
- (9). Арына Сабаленка (Беларусь) - 356510.
- (10). Караліна Вазняцкі (Данія) – 3467
Аляксандра Сасновіч таксама захавала сваю пазіцыю ў рэйтынгу і займае 33-е месца.
А вось Вікторыя Азаранка і Вера Лапко падняліся ў спісе на тры пазіцыі. Цяпер Азаранка - 48-я, а Лапко - 60-я. Вольга Гаварцова з 341-га месца перамясцілася на 316-е.
Нагадаем, напярэдадні беларускія тэнісісткі ў чвэрцьфінале Кубка Федэрацыі абыгралі каманду Германіі. У паўфінале Беларусь згуляе супраць Аўстраліі.