Радыё

Экс-дэсантнік: сапраўдныя "блакітныя берэты" не лазяць у фантаны

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалкоўнік у адстаўцы, дырэктар фонду "Памяць Афгана" Аляксандр Мятла
Палкоўнік у адстаўцы, дырэктар фонду Памяць Афгана Аляксандр Мятла - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дэсантнік з 20-гадовым стажам Аляксандр Мятла распавёў радыё Sputnik Беларусь пра феномен "блакітных берэтаў" і традыцыі ПДВ.
"Признаки жизни": десантник с 20-летним стажем Александр Метла на радио Sputnik Беларусь - о традициях ВДВ

Сапраўдныя дэсантнікі не купаюцца ў фантанах у Дзень ПДВ, гэта галоўным чынам суб'екты, якія ўжываюць алкаголь і ўскосна адносяцца да дэсанту, заявіў радыё Sputnik Беларусь палкоўнік у адстаўцы, дырэктар фонду "Памяць Афгана" Аляксандр Мятла.

"Боўтацца ў вадаёме або фантане - гэта нейкая незразумелая традыцыя. Хтосьці, мабыць, калісьці выкупаўся - і ўсім спадабалася. Стаўлюся да гэтага нармальна, але я ведаю, што сапраўдныя дэсантнікі купаннем у фантанах не захапляюцца", - сказаў дэсантнік з 20-гадовым стажам, які мае за плячыма больш за 400 скачкоў з парашутам.

Дзень Паветрана-дэсантных войскаў адзначаецца 2 жніўня ў Беларусі, Расіі, Украіне і іншых краінах СНД. Паводле інфармацыі Міністэрства абароны РФ, у гэтым годзе 86-ю гадавіну ПДВ будуць адзначаць амаль мільён дэсантнікаў розных краін і узростаў.

Поўную версію размовы слухайце ў аўдыёзапісе.

Стужка навiн
0