Радзімай Сусветнага дня пацалункаў лічыцца Вялікабрытанія - менавіта на берагах Альбіёна ў канцы XIX стагоддзя вырашылі, што пацалунак як адна з праяваў кахання варты ўласнага свята. А праз сто гадоў свята было зацверджана Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і атрымала статус міжнароднага.
У Дзень пацалунку Sputnik узгадвае самыя вядомыя пацалункі ў гісторыі.
Радзімай Сусветнага дня пацалункаў лічыцца Вялікабрытанія - менавіта на берагах Альбіёна ў канцы XIX стагоддзя вырашылі, што пацалунак як адна з праяваў кахання варты ўласнага свята. А праз сто гадоў свята было зацверджана Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і атрымала статус міжнароднага.
Мабыць, самы вядомы здымак з пацалункам. Марак і медсястра горача цалуюцца на Таймс-сквер у Манхэтэне 14 жніўня 1945 года, у так званы V-J Day (Victory over Japan Day) - сімвал заканчэння вайны для амерыканцаў, капітуляцыі Японіі.
А гэта першы пацалунак, паказаны ў кіно. Гэта сцэна з фільма Томаса Эдысана "Пацалунак" з Маей Ірвін і Джонам С. Райсам. Ён шакаваў аўдыторыю ў 1896-м. Затым пацалункі ў Галівудзе станавіліся ўсё даўжэй і гарачэй, пакуль нарэшце ў 1930-м іх практычна забаранілі кодэксам Хейса.
Графіці Бэнксі ў Канах - Мадонна цалуе Брытні Спірс падчас цырымоніі МТV. Хоць амерыканскія спявачкі дамовіліся пра яго загадзя, фотаздымак гэтага пацалунку стаў незвычайна папулярны, а пацалунак сталі парадыраваць і капіяваць іншыя актрысы.
Бейсбаліст Джо Дзі Маджыа і актрыса Мэрылін Манро абменьваюцца пацалункам у пакоі суддзі Чарльза Пэры пасля іх вясельнай цырымоніі ў Сан-Францыска, 14 Студзеня 1954 года.
Вясельны пацалунак брытанскай Папялушкі Кейт яшчэ больш папулярны. Прынц Вялікабрытаніі Уільям цалуе сваю ўжо жонку, герцагіня Кэмбриджскую на балконе Букінгемскага палаца, пасля вясельнай цырымоніі 29 красавіка 2011 года. Дзяўчынка ўнізе кадра адразу стала сенсацыяй у інтэрнэце.
Графіці расійскага мастака Дзмітрыя Урубеля, малюнак Леаніда Брэжнева і Эрыха Хонекера на ўчастку Берлінскай сцяны. "Божа! Дапамажы мне выжыць сярод гэтай смяротнай любові!"