Пуцін хоча заняцца хакеем пасля заканчэння прэзідэнцкай кар'еры

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прыняў удзел у таварыскім матчы Начны хакейнай лігі
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прыняў удзел у таварыскім матчы Начны хакейнай лігі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскі лідар ацаніў свой узровень валодання шайбай на лёдзе вельмі крытычна - "хакеіст яшчэ той".

МІНСК, 13 лют - Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін пажартаваў, што пасля завяршэння працы на пасадзе кіраўніка дзяржавы можа сысці ў прафесійны хакей, паведаміла РІА "Новости".

Гэтую заяву расійскі лідар зрабіў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці па пытаннях ажыццяўлення нацыянальнага праекта "Жыллё і гарадское асяроддзе". Да Пуціна звярнуўся адзін з падманутых дольшчыкаў, ён папрасіў прэзідэнта дапамагчы яму "як хакеіст хакеісту" у пытанні выдзялення сродкаў з федэральнага бюджэту для вырашэння праблем з жыллём.

"Ну, хакеіст я яшчэ той... Я ўсё ж такі займаюся зараз іншай працай. Потым, можа, пазней перайду ў прафесійную хакейную лігу, калі ў мяне будзе менш абавязкаў па сённяшнім месцы працы", - сказаў Пуцін.

Пуцін займаецца хакеем досыць рэгулярна. Ён у 2011 годзе стаў ініцыятарам стварэння Начной лігі, якая аб'яднала не толькі аматараў хакея, але і прафесіяналаў - вядомых спартсменаў СССР і Расіі.

Стужка навiн
0