Відэа

Што такое каханне? "Love is": жвачка або пачуцці - апытанне Sputnik

Падпісацца
Ці многія беларусы прызнаюцца, што ўжо ведаюць адказ на пытанне, што такое каханне? Напярэдадні свята закаханых, якое многія традыцыйна адзначаюць 14 лютага, карэспандэнты Sputnik распыталі беларусаў аб гэтым пачуцці.

Што такое каханне? З такім пытаннем карэспандэнты Sputnik выйшлі на вуліцы Мінска. Хтосьці ўспамінае вядомыя з 1990-х жавальныя гумкі "Love is", хтосьці апелюе да сацыялогіі і кажа пра каханне з навуковых пазіцый, а хтосьці без лішніх разважанняў прызнаецца - любоў не перадаць словамі.

Каб лепш зразумець гэта пачуццё, Sputnik апытаў шмат людзей. Патрапілі ў апытанне не толькі беларусы, але і госці нашай краіны. Хтосьці прызнаваўся - яшчэ занадта малады, каб разважаць пра гэта пачуцці. Адзін з апытаных нават падахвоціўся шукаць вызначэнне ў інтэрнэце. А хтосьці казаў проста: гэта калі два чалавекі разам.

Стужка навiн
0