Сусветны ўзровень у Мінску: як SputnikPro ацанілі ўдзельнікі майстар-класаў

© Sputnik / Максим БогдановичНа майстар-класах SputnikPro пабывала каля 40 супрацоўнікаў спартыўных арганізацый і журналістаў з розных выданняў
На майстар-класах SputnikPro пабывала каля 40 супрацоўнікаў спартыўных арганізацый і журналістаў з розных выданняў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У аўторак у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшоў чарговы модуль адукацыйнай праграмы SputnikPro для работнікаў прэс-службаў, PR-спецыялістаў і спартыўных журналістаў.

МІНСК, 13 лют - Sputnik. Чарговы модуль праекта SputnikPro прайшоў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у аўторак. Майстар-класы для работнікаў спартыўных прэс-службаў, PR-спецыялістаў і спартыўных журналістаў правялі кіраўнік Міжнароднага мультымедыйнага прэс-цэнтра МІА "Россия сегодня" Вольга Колева і расійская журналістка найбуйнейшага спартыўнага партала "Р-спорт", алімпійская чэмпіёнка па скачках у ваду Алена Вайцехоўская.

На майстар-класах пабывала каля 40 супрацоўнікаў спартыўных арганізацый і журналістаў з розных выданняў. Удзельнікі не толькі праслухалі лекцыі, але і атрымалі адказы на свае прафесійныя пытанні.

Пра што гаварылі

Вольга Колева распавяла пра тое, як будуецца работа прэс-цэнтра і што самае галоўнае ў арганізацыі прэс-мерапрыемстваў.

"Важна не проста пабудаваць прэс-цэнтр, важна удыхнуць у яго жыццё. Важна зрабіць так, каб туды журналістам захацелася пастаянна прыходзіць. Гэта самае галоўнае", - адзначыла яна.

Акрамя таго, спікер падзялілася сваім вопытам выкарыстання інтэрнэт-трансляцый прэс-канферэнцый.

"Мы не заўсёды ўключаем на нашых прэс-мерапрыемствах анлайн-трансляцыі. І ўключаем мы іх толькі тады, калі бачым, што акрэдытацыя зашкальвае", - падзялілася Колева прафесійным сакрэтам.

Таксама яна адказала на пытанні ўдзельнікаў майстар-класа пра тое, якую ролю Міжнародны мультымедыйны прэс-цэнтр МІА "Россия сегодня" згуляў у асвятленні Чэмпіянату свету па футболе ў Расіі.

© Sputnik / Максим БогдановичКіраўнік Міжнароднага мультымедыйнага прэс-цэнтра МІА "Россия сегодня" Вольга Колева
Сусветны ўзровень у Мінску: як SputnikPro ацанілі ўдзельнікі майстар-класаў - Sputnik Беларусь
Кіраўнік Міжнароднага мультымедыйнага прэс-цэнтра МІА "Россия сегодня" Вольга Колева

"На самой справе, мерапрыемствы ў нашых адзінаццаці прэс-цэнтрах у розных гарадах - гэта была пясчынка з усіх тых мерапрыемстваў, якія ладзіліся ў кожным горадзе падчас Чэмпіянату свету. У нас была каласальная інфармацыйная канкурэнцыя. Але мы справіліся", - падагульніла Вольга Мікалаеўна.

Алена Вайцэхоўская падзялілася сваім вопытам у спартыўнай журналістыцы і распавяла нямала цікавых выпадкаў з жыцця. Яе парады, як разгаварыць нетаварыскага спартсмена, напэўна будуць карысныя ўсім супрацоўнікам спартыўных рэдакцый.

Днямі ў яе прайшло інтэрв'ю з Уле Эйнарам Б'ёрндаленам. Вайцэхоўская распавяла аб некаторых момантах, якія абмяркоўвала з вялікім спартсменам.

© Sputnik / Максим БогдановичРасейская журналістка спартыўнага партала "Р-спорт", алімпійская чэмпіёнка па скачках у ваду Алена Вайцэхоўская
Сусветны ўзровень у Мінску: як SputnikPro ацанілі ўдзельнікі майстар-класаў - Sputnik Беларусь
Расейская журналістка спартыўнага партала "Р-спорт", алімпійская чэмпіёнка па скачках у ваду Алена Вайцэхоўская

"Мы з Б'ёрндаленам абмяркоўвалі тонкасці дойкі кароў і коз. Прычым ён - як чалавек, які ўмее даіць карову, а я - як чалавек, які ўмее даіць казу. І ён мне кажа: "Я спрабаваў, у мяне не атрымалася, таму што казу рэальна даіць складаней", - падзялілася яна.

Акрамя таго, алімпійская чэмпіёнка ацаніла ўзровень сучаснай спартыўнай журналістыкі. Яна лічыць, што спартыўная журналістыка не можа існаваць па законах жоўтай прэсы.

"Мне здаецца, што такі шлях, нягледзячы на цяперашнюю папулярнасць любога хайпа, тупіковы", - адзначыла журналістка.

© Sputnik / Максим БогдановичАлена Вайцэхоўская заваявала сваіх калегаў са спартыўных выданняў
Сусветны ўзровень у Мінску: як SputnikPro ацанілі ўдзельнікі майстар-класаў - Sputnik Беларусь
Алена Вайцэхоўская заваявала сваіх калегаў са спартыўных выданняў

Вайцэхоўская таксама трохі пакрытыкавала работу спартыўных прэс-службаў.

"Сучасныя PR-спецыялісты і работнікі спартыўных прэс-службаў дзейнічаюць так, каб спартсмен перастаў быць сабой. Яго вучаць, што і як казаць, і гэта вельмі адчуваецца. З-за гэтага журналісты да некаторых спартсменаў проста губляюць цікавасць", - канстатавала спікер.

Водгукі слухачоў аб удзеле ў адукацыйным праекце SputnikPro

Удзельнікі майстар-класаў высока ацанілі ўзровень арганізацыі адукацыйнай праграмы SputnikPro і адзначылі, што ўся інфармацыя, пачутая імі ад спікераў, вельмі карысная.

"Вельмі карысна для беларускіх журналістаў ад больш вопытных калег пачуць нейкія парады, паглядзець на іх вопыт, пачуць цікавыя гісторыі", - сказала спецыяльны карэспандэнт газеты "Звязда" Дар'я Лабажэвіч.

Журналісту тэлеканала АНТ Дзянісу Ганчарэнка вельмі спадабалася, што спікеры былі жывыя і эмацыйныя.

"Гэта было не проста як ва ўніверсітэце на лекцыі. Вядома, гісторыі Алены Сяргееўны, яе вопыт, яе прафесійныя сакрэты былі карысныя і цікавыя. Асабліва карысная інфармацыя тычыцца таго, як размаўляць з нетаварыскамі спартсменамі", - падкрэсліў ён.

Алена Вайцэхоўская заваявала сваіх калегаў са спартыўных выданняў.

"Ніколі не трэба шкадаваць час на цікавых людзей. Алена Сяргееўна - чалавек вельмі яркі, цікавы, экспрэсіўны, які думае. Чалавек заваяваў столькі вяршыняў, а ўсё яшчэ гэтым жыве", - адзначыў аглядальнік газеты "Спартыўная панарама" Вікенцій Ключнік.

Прэс-сакратар Беларускай федэрацыі шахмат Ігар Кляўко таксама застаўся ў захапленні.

"Пагутарыць з Аленай Сяргееўнай для мяне проста велізарны гонар, гэта выдатна, гэта класна. Яна можа распавядаць свае журналісцкія байкі гадзінамі, гэта ўспрымаецца на "ўра". Гэта карысна ўсім, асабліва маладым журналістам. Этыку ў журналістыцы ніхто не адмяняў, і менавіта ад яе моладзь можа пачуць парады, чаго рабіць нельга і што робіцца пастаянна", - падзяліўся думкамі удзельнік майстар-класаў.

Карыснымі аказаліся парады Вольгі Колевай па арганізацыі работы прэс-цэнтра.

"Было вельмі цікава паслухаць. Вядома, прэс-цэнтры ў Расіі і ў нас моцна адрозніваюцца, але парады спатрэбяцца ў практычнай дзейнасці", - выказаў меркаванне прэс-сакратар ФК "Мінск" Аляксандр Томін.

Каардынатар па міжнародных сувязях Беларускай федэрацыі рукапашнага бою і змешаных адзінаборстваў Андрэй Тумас адзначыў, што яму было цікава паглядзець на спікераў, якія задаюць на сённяшні дзень трэнд у сваім рамястве.

"Я сутыкаўся з пэўнымі праблемамі, і я цікавіўся алгарытмамі дзеянняў, як яны вырашаюцца. Даволі дзейсныя алгарытмы мне падказалі, будзем спрабаваць ўвасабляць іх у жыццё", - прызнаўся ён.

Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі Уладзімір Несцяровіч таксама адзначыў, што майстар-класы прайшлі на вышэйшым узроўні.

"Практычную карысць, безумоўна, можна атрымаць. Тым больш што такія выдатныя спікеры тут былі. Гэта быў дыялог, гэта была цікавая размова, мы гаварылі на адной мове, разумелі адзін аднаго. Гэта не пустыя размовы, тут не было вады, чагосьці лішняга. Для нас гэта заўсёды аддушына, калі мы можам атрымаць нешта новае", - сказаў прадстаўнік Мінспорту.

"Вельмі спадабалася - не тое слова. Я сёння чуў калегаў, у якіх маецца сусветны ўзровень у сваіх кампетэнцыі. Усё, што гаварылася, насіла прыкладны характар, усё можна выкарыстоўваць. Спікеры зарадзілі пазітывам і натхнілі ўсіх", - эмацыйна падсумаваў памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Беларусі Андрэй Казлоўскі.

Стужка навiн
0