Дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана стаў адным з самых шчаслівых і доўгачаканых для маці, сясцёр, жонак і дзяцей тых, хто ваяваў у складзе абмежаванага кантынгенту Савецкіх войскаў у ДРА.
Тады на тэрыторыі Афганістана знаходзіліся каля 28 тысяч беларусаў, з іх, паводле афіцыйных дадзеных, не вярнуўся 771 чалавек - гэта толькі тыя, хто пахаваны на тэрыторыі Беларусі.
"Вайна працягвалася да самага выхаду 15 лютага 1989 года, калі апошні салдат, як гаворыцца афіцыйна, пакінуў тэрыторыю Афганістана. Хоць засталіся нашы дарадцы, работнікі дыпламатычных місій, заставаліся хлопцы ў палоне, многія хлопцы зніклі без вестак. Сказаць, што ўсё пакінулі Афганістан, будзе няпраўдай. Пакінула армія, яе штаб на чале з Громавым, і вайна была афіцыйна скончана", - успамінае Мятла.
Суразмоўца Sputnik з горыччу канстатуе, што вайна ў Афганістане не спынілася ні ў момант уводу савецкіх войскаў у гэтую краіну ў 1979 годзе, ні ў момант іх вываду. Наадварот, вайна разгарэлася з новай сілай, і іншым дзяржавам прыйшлося змагацца з тымі, каго раней горда называлі "барацьбітамі за свабоду".
Гутарку з кіраўніком Дабрачыннага фонду дапамогі воінам-інтэрнацыяналістам "Памяць Афгана" Аляксандрам Мятлой слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.